Янка Золак
Янка Золак, сапраўднае Антон Міхайлавіч Даніловіч (1 (14) лістапада 1912, в. Лучнікі, Слуцкі павет, цяпер у Слуцкім раёне, Мінская вобласць — 20 снежня 2000, Мілтаўн , штат Нью-Джэрсі) — беларускі паэт, журналіст, выдавец, грамадскі дзеяч.
Янка Золак | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | Антось Вірок, Антось Пясняр, А. Здрок, З. Ажына, К. Асцюк, В, Асцюк, К. Аса, М. Залескі, Н. Авадзень, П. Міранюк, П. Мурашка, Парыцкі, Яз. Дольны, Я. Цікаўны[1][2] |
Дата нараджэння | 1 (14) лістапада 1912 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 снежня 2000 (88 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт |
Мова твораў | беларуская |
Дэбют | «На былым балоце» // «Вясна», 1930 |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
Біяграфія
правіцьБрат (па маці) Алеся Змагара. Скончыў Мінскі педагагічны тэхнікум (1935). Належаў да творчай арганізацыі «Маладняк», пад час нямецкай акупацыі жыў на Случчыне, працаваў у «Газеце Случчыны». З лета 1944 г. — у эміграцыі. У Заходняй Германіі заснаваў саматужнае выдавецтва «Ніва». У 1950 г. пераехаў у ЗША, пасяліўся ў Нью-Джэрсі. быў прыхільнікам Беларускай Цэнтральнай Рады. Заснаваў Беларускае культурна-мастацкае і навуковае таварыства. Адзін з заснавальнікаў і ў 1960—1983 гадах галоўны рэдактар часопіса «Беларуская думка». Выдавец беларускай літаратуры і насценных беларускіх календароў, уладальнік выдавецтва «Адгук» у Саўт-Рыверы. Удзельнік кангрэсаў беларусаў Амерыкі, адзін з кіраўнікоў БККА.
Творчасць
правіцьПачынаў сваю паэтычную дзейнасць на радзіме. У Амерыцы ім напісана вялікая колькасць вершаў, якія можна аб’яднаць у некалькі цыклаў: духоўнае жыццё паэта і атмасфера, якая яго акаляла; роздум над пражытым і перажытым; гісторыя, родная мова, Бацькаўшчына; асэнсаванне пабачанага на Беларусі пасля прыезду на Радзіму праз паўвека. Некалькі разоў напачатку 1990-х прыязджаў на Беларусь, тут у 1996 выйшаў яго паэтычны зборнік «Вятрыска з радзімай краіны».
Акрамя вершаў пісаў апавяданні, аповесці «Бывай, незваротная» і «Т. Д. Ч.», для дзяцей напісаў казку «Бабок». Найбольш значнымі ў мастацкіх адносінах былі аповесці «Віталія», «Ціхі стаў». У 1979—1981 гг. выйшлі два тамы яго «Твораў».
Аўтар успамінаў «Мая сустрэча з Якубам Коласам у 30-я гады», крытычных артыкулаў пра творчасць Масея Сяднёва, Міхася Кавыля, Уладзіміра Клішэвіча, даследавання «На 500-годдзе з дня нараджэння Міколы Гусоўскага» і інш.
Зборнікі
правіць- «За чужы грэх» (1958)
- «Агонь душы» (1979)
Крыніцы
правіць- ↑ Золак 1988, с. 26.
- ↑ Савік 2001, с. 241.
Літаратура
правіць- Золак Янка. Вятрыска з радзімай краіны: Зб. выбр. тв. / Уклад. і прадм. Л. Пранчак.. — Мн.: БелАДІ, 1988. — 312 с. — ISBN 985-6319-01-3.
- Савік Л. С. Пакліканыя: Літ. бел. замежжа / Л.. — Мн.: Тэхналогія, 2001. — 479 с. — ISBN 985-458-037-7.
- Юрэвіч, Л. Шматгалосы эпісталярыум : гісторыя людзей і ідэй на эміграцыі ў ліставанні / Прадм. і рэд. Н. Гардзіенка. — Мінск: Кнігазбор, 2012. — 660 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны ; кн. 20). — ISBN 978-985-7007-43-1.
- Савік Л. С. Зо́лак Янка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 104. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).