Яхідна (міфалогія)

(Пасля перасылкі з Яхідна, міфалогія)

Яхі́дна, Эхідна (стар.-грэч.: Ἔχιδνα) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі[3] велічэзная напаўжанчына-напаўзмяя[4].

Яхідна
Echidna - parco dei mostri.jpg
Пол жанчына
Бацька Форкій, Хрысаар, Peiras[d] або Тартар
Маці Кето, Каліроя, Стыкс або Гея
Браты і сёстры Thebe[d]
Муж Тыфон
Дзеці Сфінкс, Нямейскі леў, Gelonus[d], Orthrus[d][1], Agathyrsus[d], Scythes[d], Цэрбер[2][1], Лярнейская гідра[1], Хімера, Ladon[d], Aethon[d], Краміёнская свіння, Colchian Dragon[d], Scylla[d] і Gorgon[d]
Commons-logo.svg Яхідна на Вікісховішчы

Дачка Форкія і Кето, якая жыла пад зямлёй у кілікійскіх Арымах[5], або дачка Тартара і Геі[6], або дачка Перанта і Стыкс[7], або дачка Фанета[8].

Сястра і жонка Тыфона, маці двухгаловага сабакі Орфа[9], трохгаловага Кербера[10], Лярнейскай гідры[11], Нямейскага льва (ад Тыфона ці Орфа), Хімеры[12], Сфінгі[13], Калхідскага Цмока (па версіі) і Эфона[14] (арла Зеўса, які дзюбаў печань Праметэя).

Малявалася ў выглядзе жанчыны з прыгожым тварам і плямістым змяіным целам, сумяшчаючы ў сабе прыгажосць і люты характар. Завецца стогаловай[15]. Выкрадала падарожнікаў.

Паводле Піндара, яна прагрызлася на святло з чэрава маці[16]. З яхіднай параўноўваў Гая Калігулу Тыберый[17].

У розных варыянтах міфаў Яхідна была забіта Гераклам, Белерафонтам ці Эдыпам. Яшчэ па адным варыянце, была задушана ў сне Аргусам[18].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Любкер Ф. Echidna // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 448.
  2. Любкер Ф. Inferi // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 661–663.
  3. Мифы народов мира. М., 1991—92. В 2 т. Т. 2. С. 675, Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей. М., 2001. В 3 т. Т. 1. С. 497; Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка II 1, 2; 3, 1; 5, 10—11; III 5, 8; Э I 1
  4. Гесіёд. Тэагонія 295—305
  5. Гесіёд. Тэагонія, 295—305
  6. Апаладор. Міфалагічная бібліятэка, II 1, 2
  7. Эпіменід, фр. 5 Якобі = Паўсаній. Апісанне Элады VIII 18, 2
  8. Орфіка, фр. 58 Керн
  9. Гесіёд. Тэагонія 309
  10. Гесіёд. Тэагонія 310; Гігін. Міфы 151
  11. Гігін. Міфы. Уводзіны 39
  12. Гесіёд. Тэагонія 319—325; Гігін. Міфы 151
  13. Гесіёд. Тэагонія 326; Гігін. Міфы 151
  14. Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка II 5, 11
  15. Арыстафан. Жабы 473
  16. Плутарх. Чаму бажаство марудзіць з адплатай 32
  17. Святоній. Калігула 11
  18. Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка II 1, 2