Адкрыць галоўнае меню

Яўгенія Эргардаўна Пфляўмбаўм (1 лістапада 1908, Мінск14 студзеня 1996, Мінск) — беларуская паэтэса.

Яўгенія Пфляўмбаўм
Jaŭhienija Pflaumbaum.jpg
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні: Яўгенія Эргардаўна Пфляўмбаўм
Дата нараджэння: 1 лістапада 1908(1908-11-01)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 14 студзеня 1996(1996-01-14) (87 гадоў)
Месца смерці:
Пахаванне:
Грамадзянства: Расійская імперыя, СССР, Рэспубліка Беларусь
Муж: Максім Лужанін
Альма-матар:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: паэтка
Жанр: паэзія, пераклады
Валодае мовамі: беларуская
Мова твораў: беларуская
Дэбют: 1924
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Нарадзілася ў Мінску ў сям'і чыгуначніка-немца Эргарда Карлавіча Пфляўмбаўма і Алены Кандратаўны Лагун.

 
Валерый Маракоў, Янка Бобрык і Яўгенія Пфляўмбаўм гартаюць кніжкі бібліятэчкі «Маладняка». Мінск, 1925 г.

У 1930 годзе скончыла літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Актыўна ўдзельнічала ў літаратурна-грамадскім жыцці: спачатку была членам аб'яднання «Маладняк», потым — БелАПП, а пазней уваходзіла ў склад кіраўніцтва гэтых арганізацый. У 1930—1932 гг. працавала бібліёграфам Кніжнай палаты пры Дзяржаўнай бібліятэцы БССР, літсупрацоўнікам рэспубліканскай газеты «Звязда».

Улетку 1931 г. выйшла замуж за Максіма Лужаніна. У 1933 годзе, калі Лужанін быў рэпрэсаваны і сасланы на два гады ў сібірскі Марыінск, выправілася следам за мужам, каб быць з ім побач. Пфляўмбаум была вымушана прадаць ўсю сваю асабістую бібліятэку з унікальнымі выданнямі, каб набыць білет на цягнік[1]. Пасля вызвалення мужа пераязджае разам з ім у Маскву, дзе ў 1935—1945 гг. працуе рэдактарам Абароннага дзяржаўнага выдавецтва («Оборонгиз»).

Падчас Вялікай Айчыннай вайны служыла ў супрацьпаветранай абароне Масквы. З 1945 года і да самай смерці жыла ў Мінску.

Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1989 г.

Памерла 14 студзеня 1996 года. Пахаваная на могілках вёскі Паперня ў Мінскім раёне, дзе пазьней поруч з ёю быў пахаваны Максім Лужанін[2].

ТворчасцьПравіць

 
Яўгенія Пфляўмбаўм з Якубам Коласам на панадворку дома паэта, Мінск, 1948 г.

Пачала выступаць у друку з 1924 г. у часопісах «Маладняк», «Полымя», у газетах «Савецкая Беларусь», «Звязда». У 1926 г. разам з З.Бандарынай і Н.Вішнеўскай выдала калектыўны зборнік «Вершы». Пасля вяртання з ссылкі Лужанін вырашае рабіць усё так, як патрабуе кіруючая партыя. Паэтэса не пагаджаецца з мужам, і амаль усё сваё жыццё піша ў стол, не спадзеючыся калі-небудзь пабачыць напісанае ў друку[3].

Перакладала з англійскай мовы творы Джорджа Байрана і Джэка Лондана, а таксама з рускай — Антона Чэхава і Максіма Горкага[1]. Усе пераклады друкаваў Максім Лужанін.

Вершы Пфляўмбаўм хацеў надрукаваць паэт Аркадзь Куляшоў, які выпадкова прачытаў іх, калі наведаў Лужаніна. Але смерць Куляшова ў 1978 годзе адклала вяртанне паэтэсы ў друк[1]. Толькі ў 1989 годзе выйшаў зборнік вершаў «Сувой жыцьця» з прадмовай Анатоля Вярцінскага, а ў 1992 г. — кніга «На захадзе сонца».

Перад смерцю Пфляўмбаўм хацела выдаць трэцюю кнігу вершаў «Зімовае сонца». Але, нягледзячы на намаганні Лужаніна, які пасля смерці жонкі рыхтаваў зборнік да друку, кніга так і засталася нявыдадзенай[4].

БібліяграфіяПравіць

  • «Вершы» (1926), Мн., «Кніжніца Маладняка»
  • Пфляумбаум Я. Сувой жыцця: Кн. паэзіі / Уклад., рэд. і прадм. А. Вярцінскі. — Мн.: Маст. літ., 1989. — 406 с.
  • Пфляўмбаўм Я. На захадзе сонца: Вершы. — Мн: Мастацкая літаратура, 1992. — 110 с. — 1 000 экз. — ISBN 5-340-01103-8.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Беларускія пісьменнікі // Біябібліяграфічны слоўнік у 6 тамах. Т.5, Мн., 1995, «Беларуская энцыклапедыя» імя Петруся Броўкі, С.84