Яўген Іванавіч Хвалей

беларускі паэт

Яўген Іванавіч Хвалей (1 студзеня 1947, в. Белькаўшчына, Стаўбцоўскі раён, Мінская вобласць) — беларускі паэт, крытык, публіцыст.

Яўген Іванавіч Хвалей
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1 студзеня 1947(1947-01-01) (76 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці публіцыст, паэт
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі

Біяграфія Правіць

 
Яўген Хвалей (злева) і Мікола Шабовіч (справа) на Міжнароднай кніжнай выстаўцы ў Мінску (Беларусь), 12 лютага 2015 г.

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і.

Пасля заканчэння Мікалаеўшчынскай сярэдняй школы (1965) працаваў будаўніком, у рэдакцыі стаўбцоўскай раённай газеты «Прамень». Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1971). Настаўнічаў, працаваў у выдавецтве «Народная асвета», Мінскім абласным Доме народнай творчасці, на Беларускім радыё і тэлебачанні.

У 1985-? гг. — старшы рэдактар выдавецтва «Юнацтва».

Паэтычная творчасць Правіць

Першыя вершы надрукаваў у 1963 г. (раённая газета «Прамень»). Аўтар кніг паэзіі «Ярына» (калектыўны зборнік «Нашчадкі», 1979), «Прычасце» (1983), «Зялёны прамень аеру» (1987), вершаванай казкі для дзяцей «Насціны гасціны» (1989).

У перыядычным друку выступае і як крытык. Укладальнік зборнікаў «Вершы» Якуба Коласа (1987), «Гары, агонь Кастрычніка» (1987), «Бацька наш Нёман» (2001) і інш.

Прызнанне Правіць

Зноскі

Літаратура Правіць

Спасылкі Правіць