Мікола Шабовіч

Мікола Шабовіч, Мікалай Віктаравіч Шабовіч (4 студзеня 1959, вёска Бадзені, Мядзельскі раён, Мінская вобласць, БССР) — беларускі паэт, паэт-перакладчык, філолаг і педагог.

Мікола Шабовіч
Mikola Shabovich - in a park - Minsk city - 2005 AD.JPG
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 4 студзеня 1959(1959-01-04) (62 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства Flag of the Soviet Union.svg СССР
Flag of Belarus.svg Беларусь
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, перакладчык, філолаг, педагог
Мова твораў беларуская мова
Дэбют 1976[1]
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Узнагароды

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (1998). Кандыдат філалагічных навук (2004), дацэнт (2008).

БіяграфіяПравіць

АдукацыяПравіць

У 1966—1974 гг. вучыўся ў сярэдняй школе ў вёсцы Дзягілі Мядзельскага раёна Мінскай вобласці. У 1974—1976 гг. вучыўся і скончыў сярэднюю школу № 1 горада Мядзел[2].

У 1977—1981 г. вучыўся і скончыў філалагічны факультэт (беларускае аддзяленне) Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя Максіма Горкага па спецыяльнасці «Беларуская мова і літаратура». На першым курсе інстытута выкладчыкам у Міколы Шабовіча быў вядомы мовазнавец Фёдар Міхайлавіч Янкоўскі[3].

Працоўная дзейнасцьПравіць

Працаваў у 1981—1986 гг. настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў Шыпкоўскай васьмігадовай школе Вілейскага раёна.

Пасля заканчэння аспірантуры (1989) выкладае з 1989 г.[1] родную беларускую мову ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэта імя Максіма Танка (БДПУ). Па сумяшчальніцтве ў 1992—2002 гг. працаваў загадчыкам літаратурна-драматычнай часткі Мінскага абласнога драматычнага тэатра ў Маладзечне.

Абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Аказіянальныя словы ў беларускіх мастацкіх тэкстах 20-х гадоў ХХ стагоддзя» і атрымаў навуковую ступень кандыдата філалагічных навук (2004). У 2008 г. атрымаў вучонае званне дацэнта.

Цяпер працуе на пасадзе дацэнта кафедры беларускага мовазнаўства Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка, а таксама на пасадзе дацэнта кафедры сучасных еўрапейскіх моў БНТУ[4]. Даследуе аказіянальную лексіку ў мастацкіх тэкстах. Аўтар больш як 50 навуковых артыкулаў і манаграфіі «Аказіянальныя словы ў беларускіх мастацкіх тэкстах 20-х гадоў ХХ стагоддзя» (2013). Сфера навуковых інтарэсаў — лексікалогія і дэрываталогія.

Паэтычная творчасцьПравіць

 
Мікола Шабовіч у час афіцыйнай прэзентацыі сваёй кнігі «Прыколы ад Міколы» на XXII Міжнароднай кніжнай выстаўцы ў Мінску (Беларусь), 14 лютага 2015 г.

Стварае вершы на беларускай мове. Першы верш Міколы Шабовіча быў надрукаваны ў 1976 годзе ў раённай газеце «Нарачанская зара»[1]. Свой першы зборнік вершаў «Сэрцатрасенне» аўтар падаў у выдавецтва «Мастацкая літаратура» у 1980-ыя гг., але з-за адмоўнай рэцэнзіі Рыгора Яўсеева зборнік не быў надрукаваны тады, што сам Шабовіч пазней прызнаў за рацыянальнае[3]. Сваю першую падборку з 17 вершаў пад назвай «Каб вымавіць: „Люблю!“» Мікола Шабовіч апублікаваў у калектыўным зборніку «Крыло» (1984)[3].

Аўтар паэтычных зборнікаў:

  • «Дом» (1996),
  • «Яшчэ пакуль не лістапад» (1996),
  • «Падары мне сваю адзіноту» (2002),
  • «Мая надзея» (2006),
  • «Хор болей не спявае: пародыі, эпіграмы, прысвячэнні» (2008),
  • «Прыколы ад Міколы» (2015),
  • «Маладыя мроі маладога лета» (2017).

Паэзія Міколы Шабовіча — лірычна-філасофская. Яна акумулюе як трагедыйнасць нашага часу, так і імгненні шчасця, радасць жыць і тварыць на роднай зямлі. Галоўная тэма яго творчасці — гэта тэма кахання, светлае пачуццё да Жанчыны. Акрамя таго паэт напісаў шмат прачулых вершаваных твораў пра свой родны Мядзельскі край, яскравыя літаратурныя пародыі, эпіграмы і прысвячэнні сваім калегам па пяру[5][6], гумарыстычныя вершы.

На вершы Міколы Шабовіча напісана больш як 180 песень, якія выконвалі Ірына Дарафеева, Алеся Гайдук, Алег Цівуноў, Дзмітрый Мінько і іншыя[6]. Некаторыя з іх гучалі на Нацыянальным фестывалі беларускай паэзіі і песні ў Маладзечне і Міжнародным фестывалі мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». З песняй «Я чакаю цябе» (словы Міколы Шабовіча, музыка Алены Атрашкевіч) Таццяна Валахановіч перамагла ў 2015 годзе на конкурсе маладых выканаўцаў у рамках Нацыянальнага фестывалю беларускай паэзіі і песні ў Маладзечне. 30 песень на вершы Міколы Шабовіча напісаў кампазітар Мікалай Яцкоў[3]. Песня «Пад небам Радзімы» (словы Міколы Шабовіча, музыка Дзмітрыя Пятровіча) з 2017 г. увайшла ў рэпертуар Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Г. І. Цітовіча (Беларусь)[6].

Мікола Шабовіч — аўтар слоў гімна (2014) Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка. Спрыяе развіццю маладых беларускіх паэтаў і празаікаў — удзельнікаў літаратурнай суполкі «Крокі».

З’яўляецца членам Саюза пісьменнікаў Беларусі са снежня 1998 г.[3], дзе ў апошнія гады з’яўляецца членам праўлення[7] Саюзу і старшынёй бюро секцыі сатыры і гумару[6]. Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 2000 года.

Паэтычныя перакладыПравіць

Апошнім часам актыўна працуе як перакладчык. Перакладае на беларускую мову творы рускіх паэтаў — Аляксандра Блока, Сяргея Ясеніна, Канстанціна Бальмонта, Ігара Грыгор’ева, Мікалая Рубцова, Анатоля Аўруціна, Юрыя Фатнева, Валянціны Паліканінай, Таццяны Лейкі і інш.

УзнагародыПравіць

  • Кніга гумару «Хор болей не спявае» адзначана ў 2009 г. рэспубліканскай літаратурнай прэміяй «Залаты Купідон» як лепшая кніга 2008 года ў намінацыі «Сатыра і гумар».
  • Узнагароджаны медалём Саюза пісьменнікаў Беларусі «За вялікі ўклад у літаратуру» (2014) і нагрудным знакам «За ўклад у развіццё БДПУ» (2014)[6].
  • 19 лістапада 2015 г. у Санкт-Пецярбургу ў ІРЛІ РАН (Пушкінскі Дом) на Другіх літаратурных чытаннях «Слова. Айчына. Вера» (2014, 2015) у ходзе міжнароднай навуковай канферэнцыі «Руская літаратура і праблемы этнакансалідацыі народа» быў узнагароджаны памятным медалём «Паэт і воін Ігар Грыгор’еў (1923—1996)» паводле рашэння Фонда памяці паэта Ігара Грыгор’ева — за вялікі ўклад у захаванне і развіцце культуры, рускай славеснасці, традыцый патрыятычнага выхавання, а таксама за вывучэнне і папулярызацыю творчай спадчыны Ігара Грыгор’ева (у т.л. пераклады яго паэзіі на беларускую мову)[8].

Навуковыя публікацыіПравіць

КнігіПравіць

  • Шабовіч, М. В. Патрыятычнае выхаванне сродкамі сучаснай беларускай паэзіі / М. В. Шабовіч. — Дапаможнік. — Мінск : БДПУ, 2007. — 54 с.
  • Шабовіч, М. В. Беларуская мова і культура маўлення: зборнік тыпавых вучэбных праграм па беларускай мове. — Мінск : Права і эканоміка, 2011. — 46 с. (у сааўтарстве).
  • Шабовіч, М. В. Сучасная беларуская мова: зборнік тыпавых вучэбных праграм па беларускай мове. — Мінск : Права і эканоміка, 2011. — 47 с. (у сааўтарстве).
  • Шабовіч, М. В. Аказіянальныя словы ў беларускіх мастацкіх тэкстах 20-х гадоў ХХ стагоддзя: манаграфія / М. В. Шабовіч; навук.рэд. П. А. Міхайлаў. — Мінск : Логвінаў, 2013. — 198 с.

АртыкулыПравіць

  • Шабовіч, М. В. Сустрэча з пісьменнікам як сродак выхавання моладзі / М. В. Шабовіч // Роднае слова. — 2005. — № 7. — С. 94.
  • Шабовіч, М. В. «Беларускай душы матыў…»: Грамадзянская лірыка Навума Гальпяровіча / М. В. Шабовіч // Роднае слова. — 2005. — № 11. — С. 121—123.
  • Шабовіч, М. В. Некаторыя выпадкі множнай матывацыі аказіянальных лексем у беларускіх мастацкіх тэкстах 20-30-х гг. ХХ ст. / М. В. Шабовіч // Пісьменнік — мова — стыль: Матэрыялы ІІІ Міжнарод. навук. канф., Мінск, 29-30 верасня 2005 г. / Бел. дзярж. ун-т. — Мінск, БДУ, 2005. — С. 220—223.
  • Шабовіч, М. В. Аказіянальныя прэфіксальна-суфіксальна-постфіксальныя дзеясловы ў беларускіх мастацкіх тэкстах 20-30-х гг. ХХ ст. / М. В. Шабовіч // Пісьменнік — мова — стыль: Матэрыялы ІІІ Міжнарод. навук. канф., Мінск, 29-30 верасня 2005 г. / Бел. дзярж. ун-т. — Мінск, БДУ, 2005. — С. 223—226.
  • Шабовіч, М. В. Аказіянальныя назоўнікі, утвораныя спосабам чыстага складання, у беларускіх мастацкіх тэкстах 20-30-х гг. ХХ ст. / М. В. Шабовіч // Сучасныя праблемы беларускай лексікалогіі і лексікаграфіі: Матэрыялы Міжнарод. навук. канф. / Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі, 19-20 лістапада 2005 г. — Мінск: Права і эканоміка, 2006. — С. 303—306.
  • Шабовіч, М. В. Аказіянальныя прэфіксальна-суфіксальныя дзеясловы ў беларускіх мастацкіх тэкстах 20-х гг. ХХ ст. / М. В. Шабовіч // Надзённыя праблемы лексікалогіі і анамастыкі слвавянскіх моў: Зб. нав. артыкулаў. — Мазыр, УА МДПУ. — 2006. — С. 80-83.
  • Шабовіч, М. В. «Як песня…» (Развагі пра паэзію Міхася Башлакова) / М. В. Шабовіч // Полымя. — 2006. — № 9. — С. 199—203.
  • Шабовіч, М. В. Адценні колераў і не толькі…: Аказіянальныя прыметнікі-кампазіты з падпарадкавальнымі адносінамі асноў у беларускіх мастацкіх тэкстах 20-30-х гг. ХХ ст. / М. В. Шабовіч // Роднае слова. — 2007. — № 3. — С. 19-21.
  • Шабовіч, М. В. «Хай будзе свята…» (Штрыхі да творчага партрэта Навума Гальпяровіча) / М. В. Шабовіч // Маладосць. — 2007. — № 9. — С. 101—108.
  • Шабовіч, М. В. «І прагне нематы стамлёная душа..» (рэцэнзія на зборнік вершаў І. Пракаповіча «Луска вечнасці») / М. В. Шабовіч // ЛіМ. — 2007. — 19 кастрычніка.
  • Шабовіч, М. В. АБВЕСКАВАЦЬ-АШЛЮБАВАЦЬ: Матэрыялы да слоўніка аказіянальнай лексікі 20-30-х гадоў ХХ стагоддзя / М. В. Шабовіч // Роднае слова. — 2008. — № 6. — С. 48-49.
  • Шабовіч, М. В. Аказіянальныя складана-нульсуфіксальныя прыметнікі ў беларускіх мастацкіх тэкстах 20-х гадоў ХХ стагоддзя / М. В. Шабовіч // Нацыянальная мова і нацыянальная культура: аспекты ўзаемадзеяння : зб. навук. арт. — Мінск: БДПУ, 2009. — С. 170—173.
  • Шабовіч, М. В. БАГАТАДУМНА — БЯСХЛЕБНА: Матэрыялы да слоўніка аказіянальнай лексікі 20-30-х гадоў ХХ стагоддзя / М. В. Шабовіч // Роднае слова. — 2009. — № 12.
  • Шабовіч, М. В. Аказіянальныя складана-нульсуфіксальныя назоўнікі ў беларускіх мастацкіх тэкстах 20-30-х гадоў ХХ стагоддзя / М. В. Шабовіч //Сёмыя Танкаўскія чытанні. Да 95-годдзя Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя Максіма Танка: зб. навук. арт. — Мінск : БДПУ, 2010. — С. 242—244.
  • Шабовіч, М. В. Аўтарская словатворчасць як адна з крыніц узбагачэння лексікі сучаснай беларускай літаратурнай мовы / М. В. Шабовіч // Весці БДПУ. — 2010. — № 3. — С. 66-70.
  • Шабовіч, М. В. Аказіянальныя суфіксальныя прыметнікі ў беларускіх мастацкіх тэкстах 20-х гадоў ХХ стагоддзя / М. В. Шабовіч // Нацыянальная мова і нацыянальная культура: аспекты ўзаемадзеяння: Зб. навук. артыкулаў да 60-годдзя П. А. Міхайлава.- Мінск : Права і эканоміка, 2010. — С. 280—282.
  • Шабовіч, М. В. ВАЛАЦУЖЫЦЬ-ГУСЛЯРЫЦЬ: Матэрыялы да слоўніка аказіянальнай лексікі 20-30-х гадоў ХХ стагоддзя / М. В. Шабовіч // Роднае слова. — 2010. — № 12.- С. 42-43.
  • Шабовіч, М. В. Назоўнікі-наватворы ў беларускіх мастацкіх тэкстах 20-30-х гадоў ХХ стагоддзя: прэфіксальныя, прэфіксальна-суфіксальныя і прэфіксальна-нульсуфіксальныя лексемы / М. В. Шабовіч // Нацыянальная мова і нацыянальная культура: аспекты ўзаемадзеяння: Зб. навук. артыкулаў. — Мінск : Права і эканоміка, 2011. — С. 245—247.
  • Шабовіч, М. В. ДАЙЛІДЗІЦЬ-ЖЫЦЦЯВЕЯЦЬ: Матэрыялы да слоўніка аказіянальнай лексікі 20-30-х гадоў ХХ стагоддзя / М. В. Шабовіч // Роднае слова. — 2012. — № 4. — С. 56-57.
  • Шабовіч, М. В. ЗААГНІЦЬ — З’ЯРМІЦЬ: Аказіянальная лексіка 20-х — 30-х гг. ХХ ст. / М. В. Шабовіч // Роднае слова. — 2013. — № 4. — С. 39-40.

ЛітаратураПравіць

  • Шабовіч, М. Мая надзея: вершы / Мікола Шабовіч. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2006. — 174 с.
  • Жукоўскі, А. Дзіўнаспевы пачуццяў у новай кнізе Міколы Шабовіча // Літаратура і мастацтва. — 2018. — № 7. — С.6.
  • Сенатарава, Н. Так хочацца быць патрэбным // Нёман. — 2018. — № 2. — С.178-181.

Зноскі

СпасылкіПравіць