Яўген Іосіфавіч Бычкоў

Яўген Іосіфавіч Бычкоў (20 студзеня 1887, Новы БыхаўМагілёўская губерня, Расійская імперыя — 4 лістапада 1937) — беларускі вучоны, педагог.

Яўген Іосіфавіч Бычкоў
Дата нараджэння 20 студзеня (1 лютага) 1887
Месца нараджэння
Дата смерці 4 лістапада 1937(1937-11-04) (50 гадоў)
Месца працы
Альма-матар
Партыя

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 20 студзеня 1887 года ў мястэчку Новы Быхаў Магілёўскай губерні. Бацька быў асабістым ганаровым грамадзянінам і народным настаўнікам, а маці паходзіла з быхаўскіх мяшчан. Яўген меў чатырох братоў і зводную сястру Вольгу. Па пашпарце 1930-х гадоў ён быў беларусам і меў імя па бацьку на рускай мове «Восипович», што яшчэ больш падкрэслівала беларускае паходжанне.

У дзесяцігадовым узросце ў верасні 1897 года паступіў у першы клас Магілёўскай мужчынскай гімназіі. 7 чэрвеня 1905 года, ва ўзросце 18 гадоў атрымаў атэстат сталасці аб заканчэнні васьмікласнага навучання.

5 жніўня 1905 года Яўген Бычкоў падаў прашэнне на імя рэктара Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта і быў залічаны студэнтам фізіка-матэматычнага факультэта. У наступным 1906 годзе быў пераведзены з матэматычнага на філалагічны факультэт. 19 мая 1910 года атрымаў выпускное пасведчанне аб праслухоўванні ім поўнага курсу навук гісторыка-філалагічнага факультэта ўніверсітэта.

У архіве КДБ па Магілёўскай вобласці сцвярджаецца, што з 1903 па 1922 год ён з’яўляўся членам партыі РСДРП (належаў да яе меншавіцкай часткі). Калі верыць справе, то ён быў адным з лідараў Магілёўскай губернскай арганізацыі меншавікоў і за гэтую дзейнасць неаднаразова арыштоўваўся органамі ЧК і ДПУ.

19 лютага 1910 годзе ажаніўся з Аляксандрай Рыгораўнай Багданавай. У 1911 годзе ў ніх нарадзіўся сын, якога таксама назвалі Яўгенам.

У верасні 1918 годзе быў прыняты ў штат Магілёўскага настаўніцкага інстытута. Уваход у Магілёў 31 кастрычніка 1918 года войск Чырвонай арміі прывёў не толькі да пераўтварэння інстытута ў педагагічны, але і да змен у яго кіраўніцтве. Дырэктар Уладзімір Тычынін, як прадстаўнік былой наменклатуры, сышоў з пасады, а навучальную ўстанову ўзначаліў Яўген Бычкоў.

Пасля закрыцця ў 1923 годзе Магілёўскага практычнага інстытута народнай адукацыі яго матэрыяльная база перайшла да педагагічнага тэхнікума, які ўзначальваў Бычкоў. Але на працягу першага года дзейнасці педтэхнікума ў яго з’явіўся новы дырэктар.

У другой палове 1930-х гадоў ён працаваў загадчыкам уліковай часткі аддзела кадраў Магілёўскай фабрыкі валакна і выкладаў гісторыю на вячэрнім рабфаку.

3 верасня 1937 года быў арыштаваны Магілёўскім РА НКУС БССР. Абвінавачваўся Бычкоў у антысавецкай агітацыі і прапагандзе па артыкуле 72 КК БССР. У віну яму ставілася як меншавіцкае мінулае, так і трацкісцкая дзейнасць. Праз шэсць дзён пасля арышту, 9 верасня, асобай тройкай НКУС БССР Я. І. Бычкоў быў прыгавораны да вышэйшай меры пакарання, а расстраляны 4 лістапада 1937 года. Рэабілітаваны быў толькі 16 студзеня 1989 года.

Літаратура

правіць
  • Агееў А. Р. Да 130-годдзя з дня нараджэння першага рэктара ў гісторыі МДУ імя А. А. Куляшова Яўгена Бычкова. У пошуках біяграфіі. — № 2 (50). — Веснік Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова. Сер. А. Гуманітарныя навукі (гісторыя, філасофія, філалогія), 2017. — С. 4–12. — 98 с.