Яўген Дзмітрыевіч Нікалаеў
беларускі тэатральны мастак, Народны мастак БССР
Яўге́н Дзмі́трыевіч Нікала́еў (13 (26) снежня 1913, Мінск — 30 снежня 1978, Віцебск) — беларускі тэатральны мастак, народны мастак БССР (1967), заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР (1955).
Яўген Дзмітрыевіч Нікалаеў | |
---|---|
Дата нараджэння | 26 снежня 1913 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 снежня 1978 (65 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства |
![]() ![]() |
Род дзейнасці | сцэнограф |
Вучоба | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Біяграфія правіць
Нарадзіўся ў Мінску ў сям’і служачага. У 1933 годзе скончыў Віцебскі мастацкі тэхнікум, вучыўся ў М. Эндэ, У. Хрусталёва, І. Ахрэмчыка. Пачаў працаваць загадчыкам бутафорскім цэхам у БДТ-2 (сучасным Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа). З 1944 года амаль 35 гадоў быў галоўным мастаком Беларускага акадэмічнага тэатра імя Я. Коласа, аформіў звыш 200 спектакляў. У кастрычніку 1967 года Я. Нікалаеву было прысвоена званне народнага мастака БССР. У 1968 годзе ён атрымаў Дзяржаўную прэмію БССР.
Літаратура правіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. С. 334—335
- Беларускі саюз мастакоў: Энцыклапедычны даведнік / аўтар-складальнік Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішерс», 1998. — С. 389. — 664 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
- Николаев Евгений Дмитриевич // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2 : Витебская область. Кн. 2. — С. 184.