Яўген Уладзіміравіч Іваненка

беларускі футбаліст

Яўген Іваненка (нар. 22 снежня 1995, Мазыр) — беларускі футбаліст, брамнік мазырскай «Славіі».

Футбол
Яўген Іваненка
Поўнае імя Яўген Уладзіміравіч Іваненка
Нарадзіўся 22 снежня 1995(1995-12-22)[1][2] (28 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 184 см
Вага 85 кг[3]
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Славія
Нумар 22
Клубная кар’ера[* 1]
2014— Беларусь Славія (Мазыр) 10 (-18)
2015   Беларусь Хімік (Светлагорск) 19 (-29)
2018   Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 1 (-4)
2020—2021   Беларусь Гомель 21 (-16)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 6 лютага 2024.

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец мазырскага футбола, у красавіку 2014 года падпісаў першы кантракт з мясцовай «Славіяй». Быў другім брамнікам у камандзе пасля Уладзіміра Гаева, у сезоне 2014 прыняў удзел у трох матчах. У пачатку 2015 года, пасля выхаду «Славіі» ў Вышэйшую лігу, быў аддадзены ў арэнду светлагорскаму «Хіміку», дзе быў адным з асноўных брамнікаў. У 2016 годзе вярнуўся ў «Славію», быў рэзервовым брамнікам, гуляў таксама за дубль.

У першай палове 2018 года быў другім брамнікам мазыран у Першай лізе, а ў жніўні быў арандаваны мікашэвіцкім «Гранітам», дзе таксама быў другім брамнікам. У пачатку 2019 года зноў апынуўся ў дублі «Славіі». Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 9 лістапада 2019 года ў матчы супраць салігорскага «Шахцёра» (1:5), калі ў першым тайме замяніў траўмаванага Радзівона Сямука.

У першай палове 2020 года зноў гуляў за дубль, а ў ліпені быў аддадзены ў арэнду «Гомелю»[4]. У снежні 2020 года вярнуўся ў «Славію»[5]. У пачатку 2021 года трэніраваўся разам з мазыранамі, а ў лютым зноў быў арандаваны «Гомелем»[6]. Пачынаў сезон другім брамнікам пасля Алега Кавалёва, а з лета замацаваўся ў стартавым складзе. У лістападзе 2021 года па заканчэнні арэнды пакінуў гомельскі клуб[7].

З 2022 года быў рэзервовым брамнікам «Славіі». У лютым 2024 года падоўжыў кантракт з мазырскім клубам[8].

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2014 Д2 Славія   3 −5
2015 Д2 Хімік   19 −29
2016 дубль Славія   18 −32
2017 дубль Славія   14 −14
2018 (1) Д2 Славія   2 −0
2018 (2) Д2 Граніт   1 −4
2019 Д1 Славія   1 −5
2020 (1) дубль Славія   12 −17
2020 (2) Д2 Гомель   6 −4
2021 Д1 Гомель   15 −12
2022 Д1 Славія   3 −6
2023 Д1 Славія   1 −2

Крыніцы правіць

  1. https://www.pressball.by/footballstat/evgeni_ivanenko/
  2. Evgeni Ivanenko // Transfermarkt — 2000.
  3. а б https://fcslavia.by/ru/player/ivanenko-0
  4. "Гомель" арендовал у "Славии" Иваненко (руск.). football.by (16 ліпеня 2020). Праверана 6 лютага 2024.
  5. Возвращение Янсане: Беларусь или Казахстан? (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (14 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 6 мая 2021.
  6. "Славия" подписала контракт с Альшаником и отдала Иваненко в аренду "Гомелю" (руск.). football.by (2 лютага 2021). Праверана 6 лютага 2024.
  7. Арендованные игроки «Гомеля» вернулись в расположение своих клубов (руск.). Афіцыйны сайт «Гомеля» (30 лістапада 2021). Праверана 6 лютага 2024.
  8. Евгений Иваненко подписал контракт со "Славией" (руск.). football.by (5 лютага 2024). Праверана 6 лютага 2024.