Янка Тарасевіч

(Пасля перасылкі з Я. Тарасевіч)

Янка Тарасевіч, Іван Міхайлавіч Тарасевіч (8 кастрычніка (20 кастрычніка) 1892, в. Клешнякі, Лідскі павет, Віленская губерня, цяпер Шчучынскі раён — 11 чэрвеня 1978) — беларускі рэлігійны і грамадскі дзеяч.

Янка Тарасевіч
Дата нараджэння 8 (20) кастрычніка 1892
Месца нараджэння
Дата смерці 11 чэрвеня 1978(1978-06-11) (85 гадоў)
Месца пахавання
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Альма-матар
Член у

Біяграфія правіць

3 1911 года ў ЗША. У 1917—1918 гадах вывучаў тэалогію ў Манрэалі (Канада), скончыў Фрыбургскі каталіцкі ўніверсітэт у Швейцарыі (1925). 3 1912 года член ордэна салатынаў, у 1923 годзе пасвячоны ў ксяндза. 3 1926 года выкладаў у семінарыі ў штаце Нью-Ёрк. У 1936 годзе перайшоў у Ордэн бенедыкцінцаў. 3 1937 года працаваў у манастыры Св. Пракопа ў горадзе Лайл каля Чыкага. У 1941 годзе адзін з ініцыятараў стварэння культурна-грамадскай арганізацыі Беларуска-амерыканская нацыянальная рада, разам з Язэпам Варонкам і Язэпам Рэшацем уваходзіў у яе ўправу, у 1941—1948 гадах старшыня. Заснавальнік беларускай уніяцкай парафіі Хрыста Спаса ў Чыкага. У 1921, 1924, 1935 і 1967—1968 гадах наведаў Беларусь.

Аўтар шэрагу філасофска-тэалагічных трактатаў, у т. л. «Зло і лякарства на яго», «Беларусы ў святле праўды». У 1930—1940-я гады выдаваў бюлетэнь «Праўда», англа-рускамоўны ўніяцкі часопіс «Церковный голос», у 1952—1961 гадах — «Лісток к Беларусам». Супрацоўнічаў з часопісам «Chryścijanskaja Dumka» («Хрысціянская думка»), «Божым шляхам», «Siaŭbit» («Сейбіт») і інш.

Доктар тэалогіі (1925). Дзядзька Уладзіміра Тарасевіча.

Пахаваны на могілках бенедыкцінскага кляштара Св. Пракопа ў Лайле[en], штат Ілінойс[1].

Зноскі

Літаратура правіць