1-я антыфашысцкая партызанская брыгада
1-я антыфашысцкая партызанская брыгада — партызанская брыгада, узнікшая 18 чэрвеня 1943 года, калі на бок партызан перайшла так званая «Руская нацыянальная народная армія», арганізаваная нямецкімі акупацыйнымі ўладамі з ваеннапалонных. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Барысаўскага, Лагойскага, Плешчаніцкага, Куранецкага, Пліскага, Пастаўскага, Лепельскага, Ушацкага раёнаў. 4 ліпеня 1944 брыгада (422 партызаны, 4 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй. І. М. Цімчуку было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
1-я антыфашысцкая партызанская брыгада | |
---|---|
Гады існавання | 1943—1944 |
Краіна |
![]() ![]() |
Падпарадкаванне | Беларускі штаб партызанскага руху |
Уваходзіць у | Партызанскае злучэнне Барысаўска-Бягомльскай зоны |
Тып | партызаны |
Функцыя | змаганне з акупантамі |
Колькасць | 422 партызаны (4.7.1944) |
Дыслакацыя | Барысаўскі, Лагойскі, Плешчаніцкі, Куранецкі, Пліскі, Пастаўскі, Лепельскі, Ушацкі раёны |
Войны |
Другая сусветная вайна Вялікая Айчынная вайна |
Удзел у | |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры |
|
Склад
правіць- 1-ы атрад;
- 2-і атрад;
- 3-і атрад;
- 4-ы атрад.
Камандаванне
правіцьКамандзіры
правіць- У. У. Гіль-Радыёнаў (загінуў);
- І. М. Цімчук.
Камісары
правіць- А. М. Касцяневіч (выконваў абавязкі);
- І. М. Цімчук;
- І. М. Яўмененка.
Начальнік штаба
правіць- Б. М. Панамарэнка.
Гісторыя
правіцьПартызаны ў жніўні 1943 года разбілі нямецкі гарнізон у Докшыцах, на чыгуначнай станцыі Крулеўшчына знішчылі гарнізон, паравознае дэпо, падарвалі 2 чыгуначныя масты, 3 км чыгункі. У верасні — кастрычніку разам з брыгадамі «Дзядзькі Колі» і «Смерць фашызму» напалі на гарнізоны ў вёсках Зембін і Вілейка; 28 лістапада 1943 на дарозе Лагойск — Плешчаніцы разбілі нямецкую калону, знішчылі 250 салдатаў; 17 сакавіка 1944 года ў вёсцы Шыпы Пліскага раёна разбілі нямецкую роту; 25 верасня 1943 года на чыгунцы Мінск — Смалявічы падарвалі кля 2500 рэек, у чэрвені 1944 — 1200 рэек. У красавіку — маі 1944 года брыгада ўдзельнічала ў абароне Полацка-Лепельскай партызанскай зоны і ў прарыве блакады. У гэтых баях яна страціла забітымі і прапаўшымі без вестак 1026 партызан.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
Літаратура
правіць- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.