10-я армія (СССР)

(Пасля перасылкі з 10-я армія, СССР)

10-я арміяаператыўнае агульнавайсковае аб’яднанне (армія) у складзе Узброеных Сіл СССР да, падчас і пасля Вялікай Айчыннай вайны.

10-я армія
Эмблема УС
Гады існавання верасень 193923 красавіка 1944
Краіна  СССР
Падпарадкаванне камандуючаму войскамі арміі
Уваходзіць у Заходняя Асобая ваенная акруга, Заходні фронт, Беларускі фронт
Тып армія
Складаецца з упраўленне, аб’яднанні, злучэнні, воінскія часці і ўстановы
Колькасць аб’яднанне
Удзел у
Камандзіры
Вядомыя камандзіры К. Дз. Голубеў
М. Р. Яфрэмаў
П. І. Голікаў

Скарочанае найменне — 10 А.

Першае фарміраванне правіць

Сфарміраваная ў 1939 годзе ў Беларускай Асобай ваеннай акрузе. У верасні 1939 года ўдзельнічала ў Польскім паходзе РСЧА.

 
Акружэнне савецкіх войскаў Заходняга фронту ў Беластоцкім выступе, 2227 чэрвеня 1941 года

Да лета 1941 года размяшчалася ў Беластоцкім выступе і ўваходзіла ў склад Заходняга фронту. 21 чэрвеня 1941 года ў складзе арміі было ўпраўленне, два (6-ы і 13-ы) механізіраваных (колькасць танкаў — 1 021 і 282 адпаведна), адзін (6-ы) кавалерыйскі і два (1-ы і 5-ы) стралковыя карпусы, адна асобная (155-я) стралковая і адна (9-я) змяшаная авіяцыйная дывізія (409 самалётаў). Усяго ў 10-й арміі было 15 дывізій, у тым ліку стралковых — 6, танкавых — 4, матарызаваных — 2, кавалерыйскіх — 2 і авіяцыйных — 1. Такім чынам 10-я армія была на той момант другой па магутнасці (пасля 9-й) з усіх армій, якія прымалі ўдзел у адбіцці агрэсіі.

З пачаткам вайны з Германіяй ўдзельнічала ў франтавым контрудары у раёне Гродна і ў абарончых баях у Беларусі на беластоцкім накірунку. Да канца чэрвеня нямецкія войскі групы армій «Цэнтр» атачылі 3-ю, 4-ю і 10-ю арміі ў Беластоцка-Мінскім «катле». У выніку ўсе злучэнні і часці 10-й арміі былі разгромленыя. 30 чэрвеня пры спробе перасекчы шашы Баранавічы-Мінск упраўленне арміі было знішчана, рэшткі войскаў, якія выйшлі з акружэння, былі звернутыя на даўкамплектаванне 4-й арміі.

Камандуючы 10-й арміяй генерал-маёр К. Дз. Голубеў і начальнік артылерыі арміі генерал-маёр М. М. Барсукоў выйшлі з акружэння ў складзе зводнай групы 86-га Аўгустоўскага памежнага атрада НКУС СССР, у канцы ліпеня Голубеў быў прызначаны камандуючым 13-й арміяй, якая ўдзельнічала ў той момант у бітве пад Смаленскам.

Склад арміі на 22.06.1941 правіць

  • Упраўленне
  • 1-ы стралковы корпус (генерал-маёр Ф. Дз. Рубцоў, Беласток)
    • 2-я стралковая дывізія (палкоўнік М. Д. Грышын, Асавец)
    • 8-я стралковая дывізія (палкоўнік М. І. Фамін, Ставіскі)
  • 5-ы стралковы корпус (генерал-маёр А. В. Гарнаў, Бельск)
  • 6-ы механізаваны корпус (генерал-маёр М. Г. Хацкілевіч, Беласток)
  • 13-ы механізаваны корпус (генерал-маёр П. М. Ахлюсцін, Бельск)
    • 25-я танкавая дывізія (палкоўнік М. М. Нікіфараў, Лапы)
    • 31-я танкавая дывізія (палкоўнік С. А. Каліховіч, Боцькі)
    • 208-я мотарызаваная дывізія (палкоўнік У. І. Нічыпаровіч, Гайнаўка)
  • 6-ы казачы кавалерыйскі корпус імя І. В. Сталіна (генерал-маёр І. С. Нікіцін , Ломжа)
  • 113-я стралковая дывізія (генерал-маёр Х. М. Алавердаў, Семятычы)
  • 155-я стралковая дывізія (генерал-маёр П. А. Аляксандраў, Баранавічы)
  • 64-ы Замбраўскі УР (цяпер Замбраў, Польшча, камендант — палкоўнік М. А. Берднікаў, начальнік штаба — палкоўнік М. В. Шытаў)
  • 66-ы Асавецкі УР (камендант — палкоўнік С. М. Дролін)
  • 6-я процітанкавая артылерыйская брыгада
  • 124-ы гаўбічны полк РГК
  • 375-ы гаўбічны полк РГК
  • 311-ы гарматны артылерыйскі полк РГК
  • 10-ы інжынерны полк
  • шэраг асобных часцей
  • 9-я змешаная авіядывізія (камандзір — генерал-маёр C. А. Чарных). Базавалася на аэрадромах Беласток, Сябурчын, Высока-Мазавецке, Далубова, Тарнава. Штаб дывізіі размяшчаўся ў Беластоку. У склад дывізіі ўваходзілі:
    • 41-ы зап (Сябурчын)
    • 124-ы зап
    • 126-ы зап (базаваўся на аэрадроме Далубова (цяпер Dołubowo, Польшча) у 22 км ад мяжы)
    • 129-ы зап (базаваўся на аэрадроме Тарнова (цяпер Tarnowo-Goski, паблізу г. Беластоку, Польшча) у 12 км ад мяжы)

Перад вайной лётчыкі перавучыліся на самалёты МіГ-3. На аэрадромах знаходзіліся і старыя самалёты І-16, І-15 біс. У 41-м зап налічвалася 100 самалётаў МіГ-3 і 19 І-15 біс, у 124-м зап — 78 МіГ-3 і 29 І-16, у 126-м зап — 68 МіГ-3 і 23 І-16, у 129-м зап — 57 МіГ-3 і 61 І-16. Усяго ў 9-й сад налічвалася 435 знішчальнікаў.

Камандаванне правіць

Другое фарміраванне правіць

Утворана 1 кастрычніка 1941 г. на падставе дырэктывы Стаўкі ВГК ад 30 верасня 1941 г., на паўднёва-заходнім накірунку (на Паўднёвым фронце) з непасрэдным падпарадкаваннем Стаўцы ВГК.

З-за напружанай абстаноўкі фарміраванне не было скончана і войскі былі перададзеныя ў іншыя воінскія злучэнні. 17 кастрычніка 1941 г. армія была расфармаваная.

Камандаванне правіць

Трэцяе фарміраванне правіць

Утворана 1 лістапада 1941 г. на падставе дырэктывы Стаўкі ВГК ад 21 кастрычніка 1941 г. № 004038 (ЦАМО ф.148а оп.3763. д. 93 л. 77) у Прыволжскай ваеннай акрузе. У склад арміі ўключаліся: 326-я стралковая дывізія — Пенза; 324-я — Пенза; 322-я — Кузнецк; 330-я — Сызрань; 323-я стралковая дывізія — Пятроўск. Акрамя таго, дзве стралковыя брыгады павінны былі прыбыць з Уральскай ваеннай акругі. Штаб арміі разгортваўся ў горадзе Кузнецк. 29 лістапада 1941 года часці гэтай арміі (згодна дырэктывы ад 24 лістапада 1941 года № оп/2995) былі перадыслакаваныя ў наступныя пункты: 328-я стралковая дывізія — Турлатава, Выгарадок; 322-я стралковая дывізія — Рыбнае; 330-я стралковая дывізія — Разань; 323-я стралковая дывізія — Спаск-Разанскі; 326-я стралковая дывізія — Шылаў; 57-я кавалерыйская дывізія — Канін (паўночна-ўсход ад Ряжска); 75-я кавалерыйская дывізія — Разань. Штаб арміі і часці сувязі знаходзіліся ў Шылаве. Уваходзіла ў непасрэднае падпарадкаванне Стаўцы ВГК, пасля перададзена ў падпарадкаванне Заходняму фронту, прымала ўдзел у бітве за Маскву. Далей да жніўня 1943 года вяла абарончыя баі ў раёне Кірава (Калужская вобласць), у жніўні-кастрычніку прымала ўдзел у Смаленскай аперацыі 1943 года.

23 красавіка 1944 года армія была расфармаваная на падставе дырэктывы Стаўкі ВГК ад 19 красавіка 1944 г. На базе упраўлення арміі было створана палявое ўпраўленне 2-га Беларускага фронту, а войскі і займаемая арміяй паласа абароны перададзеныя ў 49-ю армію.

Склад правіць

  • Упраўленне
  • 322-я стралковая дывізія
  • 323-я стралковая дывізія
  • 324-я стралковая дывізія
  • 325-я стралковая дывізія
  • 326-я стралковая дывізія
  • 328-я стралковая дывізія
  • 330-я стралковая дывізія
  • 57-я кавалерыйская дывізія
  • 75-я кавалерыйская дывізія
  • ВПС 10-й арміі
  • артылерыйскія, інжынерныя і іншыя часці

ВПС 10-й арміі складаліся з авіяцыйных часцей:

Перыяд Найменне
01.02.42 — 28.02.1942 20-ы знішчальны авіяцыйны полк[1]
25.01.1942 — 10.02.1942 32-гі знішчальны авіяцыйны полк[1]
25.01.1942 — 30.03.1942 66-ы знішчальны авіяцыйны полк[1]
02.12.1941 — 25.01.1942 706-ы начны бамбардзіровачны авіяцыйны полк
07.01.1942 — 22.05.1942 681-ы блізкі бамбардзіровачны авіяцыйны полк
25.01.1942 — 30.03.1942 685-ы начны бамбардзіровачны авіяцыйны полк
09.05.1942 — 01.03.1943 880-ы змешаны авіяцыйны полк
28.02.1942 — 28.05.1942 359-я асобная авіяцыйная эскадрылля

Камандуючыя правіць

Першага фарміравання правіць

Другога фарміравання правіць

Трэцяга фарміравання правіць

Заўвагі правіць

  1. а б в Анохин В.А. Быков М.Ю. Все истребительные авиаполки Сталина. Первая полная энциклопедия. — Научно-популярное. — М.: Яуза-пресс, 2014. — 944 с. — 1 500 экз. — ISBN 978-5-9955-0707-9.

Літаратура правіць

  • Десятая армия // Гражданская война в США — Йокота / [под общ. ред. Н. В. Огаркова]. — М.: Военное издательство Министерства обороны СССР, 1979. — С. 157—158. — (Советская военная энциклопедия).
  • Михеенков, Сергей. Тайна безымянной высоты. 10-я армия в Московской и Курской битвах. От Серебряных Прудов до Рославля. 1941-1943. — М.: Центрполиграф, 2014. — 318 с. — (Забытые армии. Забытые командармы). — 3 000 экз. — ISBN 978-5-227-05443-2..

Спасылкі правіць