13-я Касцюковіцкая партызанская брыгада
13-я Касцюковіцкая партызанская брыгада — партызанская брыгада, створаная ў маі 1943 года. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Касцюковіцкага, Клімавіцкага і Прапойскага раёнаў. 29 верасня 1943 года брыгада (1080 партызан, 3 батальёны) злучылася з Чырвонай Арміяй.
13-я Касцюковіцкая партызанская брыгада | |
---|---|
Гады існавання | 1943 |
Краіна |
![]() ![]() |
Падпарадкаванне | Беларускі штаб партызанскага руху |
Уваходзіць у | Магілёўскае партызанскае злучэнне |
Тып | партызаны |
Функцыя | змаганне з акупантамі |
Колькасць | 1080 партызан (29 верасня 1943 года) |
Дыслакацыя | Касцюковіцкі, Клімавіцкі, Прапойскі раёны |
Войны |
Другая сусветная вайна Вялікая Айчынная вайна |
Удзел у | |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры | С. А. Мазур |
Склад правіць
Брыгада была створана на базе 719-га, 46-га, 718-га атрадаў (са жніўня 1943 года сталі адпаведна 1-ым, 2-ім і 3-ім батальёнамі).
Камандаванне правіць
Камандзір правіць
- С. А. Мазур.
Камісар правіць
- Дз. Е. Савельеў.
Начальнік штаба правіць
- І. М. Мароз.
Гісторыя правіць
Партызаны 20 красавіка — 31 мая 1943 года зрабілі рэйд з Клічаўскага раёна ў Клімавіцкі, фарсіравалі рэкі Друць, Дняпро, Проня, Сож, з боем перайшлі чыгунку Быхаў — Рагачоў. У чэрвені — верасні 1943 года вялі баі з нямецкай арміяй, абараняючы раён дыслакацыі, праводзілі аперацыі на чыгунцы Клімавічы — Касцюковічы і прылеглых грунтовых дарогах. Удзельнічалі ў аперацыі «рэйкавая вайна».
Літаратура правіць
- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.