15-ы партызанскі полк

Партызанскі полк на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны

15-ы партызанскі полксавецкае партызанскае падраздзяленне, створанае ў жніўні 1943 года на базе 15-га атрада. Дзейнічаў на акупіраванай тэрыторыі Прапойскага, Быхаўскага, Чавускага, Кармянскага, Клічаўскага і Бярэзінскага раёнаў. У кастрычніку 1943 года ў час прарыву блакады полк пацярпеў вялікія страты, выйшаў асобнымі групамі ў Клічаўскі раён, дзе быў перафарміраваны і папоўнены партызанамі 208-га і 425-га палкоў. 28 чэрвеня 1944 года полк (311 чалавек, 2 батальёны) злучыўся з Чырвонай Арміяй.

15-ы партызанскі полк
Гады існавання 19431944
Краіна  СССР
 Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Уваходзіць у Магілёўскае партызанскае злучэнне
Тып савецкія партызаны
Функцыя змаганне з Нямецкай акупацыйнай адміністрацыяй
Колькасць 311 партызан (28.6.1944)
Дыслакацыя Прапойскі, Быхаўскі, Чавускі, Кармянскі, Клічаўскі, Бярэзінскі раёны
Войны Другая сусветная вайна
Вялікая Айчынная вайна
Камандзіры
Вядомыя камандзіры А. С. Дзямідаў

Камандаванне правіць

Камандзір правіць

  • А. С. Дзямідаў

Камісар правіць

Начальнікі штаба правіць

  • І. І. Вішнеўскі;
  • П. А. Віліткевіч

Гісторыя правіць

Партызаны наносілі ўдары па камунікацыях у тыле 4-й і 9-й нямецкіх армій. У жніўні 1943 года падарвалі 8 эшалонаў, 46 аўтамашын. Летам 1943 года ў раёне чыгуначнай станцыі Верамейкі перабілі больш за 920 рэек, у чэрвені 1944 года каля станцыі Латва — больш за 170 рэек. У кастрычніку 1943 года вялі абарончыя баі ў Прапойскім і Быхаўскім раёнах. У складзе Клічаўскай ВАГ удзельнічалі ў разгроме апорнага пункта ў вёсцы Пагост Бярэзінскага раёна.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Партызанскі полк 15-ы // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 476-477. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.