1899 год у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва

1899 год быў адзначаны шэрагам падзей, якія пакінулі прыкметны след у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва.

Якаў Кругер, аўтапартрэт, НММ РБ, 1899

Падзеі правіць

  • Заснавана Мінскае таварыства аматараў прыгожых мастацтваў, якое месцілася да ліпеня 1906 г. ў доме Ленскага, вул. Падгорная, будынак № 17. Дзейнасцю таварыства была пакладзена традыцыя рэгулярных мастацкіх выстаў.
  • 21 снежня — адкрыццё 4-й «паралельнай» выстаўкі рускіх мастакоў-перасоўнікаў ў Мінску, арганізаванай пры садзейнічанні Таварыства аматараў прыгожых мастацтваў і па ініцыятыве мясцовай грамадскасці. Адзнакі мінскага рэцэнзента былі сканцэнтраваны не на фатаграфічнай вернасці прадстаўленых на выстаўцы работ Іллі Рэпіна, Уладзіміра Макоўскага, Рыгора Мясаедава, а на вастрыні узнімаемай праблематыкі. Выстаўка выклікала павышаную цікавасць публікі. На ёй былі паказаны першакласныя творы найбуйнейшых майстроў рускай мастацкай школы. Жывы водгук гэтыя падзеі выклікалі ў мясцовых перыядычных выданнях, дзе рабіліся спробы паглыбіцца ў сутнасць творчых задач, якія ставіліся мастакамі. Крытыка неадназначна адгукнулася аб творах Івана Крамскога, Мікалая Ярашэнкі, К. А. Савіцкага. Галоўным крытэрыем высокага мастацтва яна зрабіла натуралістычны пачатак, што знайшло адлюстраванне ў ацэнках творчых шуканняў Івана Шышкіна, Архіпа Куінджы[1].

З’явіліся правіць

Нарадзіліся правіць

Галерэя жывапісу правіць

Галерэя графікі правіць

Зноскі

  1. Лісаў А. Г. «Мастацкае жыццё Беларусі другой паловы XIX — пачатку XX стагоддзяў (музейна-выставачны аспект)»
  2. Кулагін А. М. Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік. — Мн.: Белэн, 2007. — С. 33. — ISBN 978-985-11-0389-4.