9К55 «Град-1»савецкая палкавая рэактыўная сістэма залпавага агню, створаная на базе РСЗА 9К51 «Град».

9К55
Тып:

Гісторыя стварэння

правіць

Праца па стварэнні сістэмы «Град-1» была пачата па пастанове Савета Міністраў СССР № 71-26 ад 21 студзеня 1970 года. Галоўным распрацоўшчыкам сістэмы было прызначанае НВА «Сплаў». Распрацоўка баявой машыны была даручана Дзяржаўнаму канструктарскаму бюро кампрэсарнага машынабудавання пад кіраўніцтвам галоўнага канструктара А. І. Яскіна. У 1976 годзе РСЗА 9К55 была прынята на ўзбраенне[1][2].

Апісанне канструкцыі

правіць

Асноўным прызначэннем 9К55 з’яўляецца абсталяванне палкавых падраздзяленняў марской пяхоты. Сістэма здольная душыць жывую сілу праціўніка і знішчаць небраніраваную тэхніку і бронетранспарцёры ў раёнах навалы варожых падраздзяленняў. У склад сістэмы 9К55 уваходзяць[1][2]:

  1. Баявая машына 9П138;
  2. Транспартная машына 9Т450;
  3. некіравальныя рэактыўныя снарады 9М28Ф;
  4. Камплект з адмысловым арсенальным абсталяваннем 9Ф380.

Баявая машына 9П138

правіць

Баявая машына 9П138 уяўляе сабой палегчаную версію БМ-21. У якасці базы выкарыстоўваецца армейскі грузавы аўтамабіль ЗІЛ-131. На грузавой платформе аўтамабіля ўсталяваны станок з пакетам з 36 накіроўвалых. У задняй частцы платформы знаходзяцца адкідныя ўпоры з двума амартызатарамі, для паглынання разварушвання пры вядзенні агню[1][2].

У наменклатуру боепрыпасаў уваходзяць наступныя тыпы снарадаў[1]:

  1. 3М16 — рэактыўны снарад з касетнай галаўной часткай, у складзе галаўной часткі знаходзяцца 5 супрацьпяхотных мін ПАМ-2;
  2. 9М28К — рэактыўны снарад з касетнай галаўной часткай, у складзе галаўной часткі знаходзяцца 3 супрацьтанкавыя міны ПТМ-3;
  3. 9М28С — рэактыўны снарад з запальнай галаўной часткай;
  4. 9М28Ф — рэактыўны снарад з аддзяляемай фугаснай галаўной часткай.

Зараджэнне машыны вырабляецца ўручную, альбо з грунту, альбо з транспартна-зараджальнай машыны 9Т450. Дзякуючы больш нізкай пасадцы пакета з накіроўвалымі, працэс зараджання істотна палегчаны. Поўны цыкл перазарадкі складае ад 12 да 15 хвілін. Пуск можа ажыццяўляцца як адзінкавымі стрэламі, так і залпам з як з кабіны, так і з выноснага пульта на адлегласці да 60 метраў ад машыны. Механізмы навядзення ручныя. Станок можа наводзіцца ў гарызантальнай плоскасці без перастаноўкі шасі ў дыяпазоне кутоў ад -60° да +60°, а ў вертыкальнай — ад 0° да + 55°[1].

Транспартная машына 9Т450

правіць

Для перавозкі боепрыпасаў, могуць выкарыстоўвацца як грузавікі ЗІЛ-130, ЗІЛ-157К або Урал-4320 з камплектам стэлажоў РСЗА, так і транспартная машына 9Т450 з камплектам стэлажоў, выкананая таксама на базе ЗІЛ-131 і прынятая ў 1983 годзе на ўзбраенне. Для вядзення начных баявых дзеянняў машына абсталёўваецца прыборам начнога бачання ПНВ-57Е. Радыёсувязь забяспечваецца з дапамогай радыёстанцыі Р-108М[1].

Мадыфікацыі

правіць

Аператары

правіць

Баявое прымяненне

правіць
  1. Афганская вайна (1979—1989) — ужываліся савецкімі войскамі[2].

Захаваныя асобнікі

правіць

Фотагалерэя

правіць

Зноскі

  1. а б в г д е Карпенко А. В., Современные реактивные системы залпового огня, стр. 18—19
  2. а б в г д е Гуров С. В.. Реактивная система залпового огня 9К55 «Град-1» (руск.)(недаступная спасылка). Ракетная техника. Архівавана з першакрыніцы 18 мая 2012. Праверана 15 студзеня 2012.
  3. The Military Balance 2010. — P. 178.
  4. The Military Balance 2010. — P. 190.
  5. The Military Balance 2010. — P. 203.
  6. The Military Balance 2010. — P. 208
  7. The Military Balance 2010. — P. 205.
  8. Рузаев С.В. Артиллерийские системы из коллекции музея военной техники УГМК. — Екатеринбург: Уральский рабочий, 2017. — 80 с. — 1000 экз. — ISBN 978-5-85383-687-7.

Літаратура

правіць
  • Карпенко А. В. Реактивная система залпового огня «Град-1» с боевой машиной 9П138 // Современные реактивные системы залпового огня. — С. 18—19. — 76 с.

Спасылкі

правіць