Allium nathaliae
Allium nathaliae — від аднадольных раслін роду цыбуля (Allium) сямейства цыбулевыя (Amaryllidaceae). Упершыню апісаны расійскім батанікам Аляксеем Пятровічам Сярогіным у 2004 годзе[3][4].
Allium nathaliae | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Allium nathaliae Seregin, 2004 | |||||||||||||||||||
|
Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання правіць
Эндэмік Крыма[5], вядомы з паўднёвай часткі паўвострава ад Ялты да гары Кара-Даг[6].
Батанічнае апісанне правіць
Цыбулевы геафіт[5].
Цыбуліна формай ад амаль шарападобнай да яйкападобнай, з карычневай ці шаравата-карычневай абалонкай[7].
Лісце па 2-5[7], дугападобнае, зазубранае па краях[6].
Суквецце сферычнае, кампактнае, з кветкамі ружовага колеру[6].
Плод — каробачка з насеннем чорнага колеру[7].
Блізкі віду Allium erubescens C. Koch.
У 2006 годзе вылучалася асобная разнавіднасць — Allium nathaliae var. tepekermensis Seregin з гары Тэпе-Кермен, якая адрозніваецца ад іншых экземпляраў віду спіральна закручаным лісцем[6], аднак пазней A. n. var. tepekermensis сталі лічыць сінанімічнай назвай[3].
Прыродаахоўная сітуацыя правіць
Від занесены ў Чырвоную кнігу Крыма[8].
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
- ↑ а б Allium nathaliae Seregin — The Plant List
- ↑ Tropicos | Name — Allium nathaliae Seregin
- ↑ а б World Checklist of Selected Plant Families: Royal Botanic Gardens, Kew
- ↑ а б в г Растения Крыма::Лук
- ↑ а б в http://webcache.googleusercontent.com/search?q=cache:Ok4z-9WrM9sJ:www.landesmuseum.at/pdf_frei_remote/Wulfenia_11_0015-0028.pdf+&cd=12&hl=ru&ct=clnk&gl=ru
- ↑ Allium nathaliae: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)