Alluaudia montagnacii
Alluaudia montagnacii — від сукулентных раслін роду Alluaudia сямейства Didiereaceae, які расце на тэрыторыі Мадагаскара (Ітампола )[3].
Alluaudia montagnacii | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Alluaudia montagnacii Rauh, 1961 | |||||||||||||||||
Ахоўны статус | |||||||||||||||||
|
Назва правіць
Родавая лацінская (навуковая) назва Alluaudia дадзена ў гонар Шарля Алюо — французскага даследчыка і энтамолага[4][5].
Відавы эпітэт montagnacii дадзены ў гонар французскага батаніка фр.: R. Montagnac[5].
Апісанне правіць
Alluaudia montagnacii Rauh, першае згадванне ў Adansonia, n.s., 1: 43 (1961)[3].
Лістападнае дрэва, якое дасягае вышыні ад 6 да 10 м. Лісце разнастайнае, ад даўгаватага да круглявага, даўжыня лістоў складае ад 15 да 20 мм, шырыня — ад 5 да 20 мм[6].
Кветкі аднаполыя (двухдомныя) і складаюцца з зялёных чашалісцікаў даўжынёй ад 2 да 3 мм і белых пялёсткаў, якія могуць быць авальнымі або паўкруглымі і маюць даўжыню ад 2 да 5 мм. Кветкі згрупаваныя ў двупарныя пазухавыя суквецці[6].
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ а б Alluaudia montagnacii Rauh | Plants of the World Online | Kew Science (англ.). Plants of the World Online. Праверана 6 ліпеня 2023.
- ↑ Alluaudia dumosa - Plant Finder (англ.). www.missouribotanicalgarden.org. Праверана 5 ліпеня 2023.
- ↑ а б Urs Eggli, Leonard E. Newton. Etymological dictionary of succulent plant names. — Berlin Heidelberg: Springer, 2004. — 266 с. — ISBN 978-3-540-00489-9.
- ↑ а б Plantes et botanique : Genre des Alluaudia (фр.). Plantes et botanique (27 мая 2020). Праверана 6 ліпеня 2023.