Alosa tanaica — від рыб сямейства Селядцовыя (Clupeidae), распаўсюджаны ў Азоўскім моры ва ўсходняй палове Чорнага мора, на захад да Карадагу і на поўдзень да Батумі і паўночна-заходняй паловы — каля ўкраінскага і румынскага ўзбярэжжа.

Alosa tanaica
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Alosa tanaica (Grimm, 1901)

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  572643
EOL  46562383

Апісанне правіць

Даўжыня да 20 см, звычайна 14-16 см, вага да 60 грам, жаберных тычынак 62-85. Зімуе ў Чорным моры паблізу каўказскага, украінскага і румынскага ўзбярэжжаў.

Спосаб жыцця правіць

Паўпраходная рыба, размножваецца ў нізінах рэк. Скрозь Керчанскі і Кінбурнскі  (укр.) пралівы праходзіць вясной, у сакавіку-красавіку, а ўвосень сыходзіць назад, на зімоўку. У красавіку ўваходзіць для нераставання ў нізоўі Паўднёвага Буга, Дона, Кубані, часткова ў Таганрогскі заліў перад вусцем Дона. Нераст адбываецца прыкладна з пачатку мая да пачатку ліпеня, калі вада дасягае +15 °C. Палавой сталасці дасягае ў два гады, радзей у гадавалым узросце. Пладавітасць — 12-39 тысяч ікрынак.

Рыба, якая аднерасцілася, качуе ў нізоўі Паўднёвага Буга, Дона, у Дняпроўска-Бугскі ліман, Таганрогскі заліў. У моры харчуецца разнастайным зоапланктонам (ракападобнымі), лічынкамі насякомых і дробнай рыбай.

Значэнне правіць

Гаспадарчае значэнне невялікае.

Зноскі

Спасылкі правіць