Падалешнік

род раслін
(Пасля перасылкі з Asarum)

Падале́шнік[3] (Asarum) — род кветкавых раслін сямейства Кірказонавыя (Aristolochiaceae).

Падалешнік

Asarum caudatum
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Asarum L., 1753

Тыпавы від

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  18351
NCBI  16728
EOL  72837
GRIN  g:1024
IPNI  3127-1

Батанічнае апісанне правіць

 
Падале́шнік еўрапейскі (Asarum europaeum). Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Шматгадовыя травы вышынёй да 10 (15—25[4]) см з паўзучым карэнішчам. Лісце буйное, скурыстае, на даўгіх чаранках, зімуючае. Кветкі непрыкметныя, адзіночныя, карычневата-чырвоныя, на паніклых кветаножках. Плод — каробачка.

Распаўсюджанне правіць

Налічвае каля 100 відаў, пашыраных ва ўмераным поясе Паўночнага паўшар’я. На тэрыторыі Беларусі распаўсюджаны 1 від — падалешнік еўрапейскі (Asarum europaeum). Рэлікты трацічных тургайскіх лясоў[4].

Выкарыстанне правіць

Лекавыя і дэкаратыўныя расліны.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 20. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. а б Лесная энциклопедия: В 2-х т. / Гл. ред. Воробьёв Г. И.; Ред. кол.: Анушин Н. А., Атрохин В. Г., Виноградов В. Н. и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1985. — Т. 1. — С. 451. — 563 с. — 100 000 экз. (руск.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць

  • Копытень: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  • Asarum // The Plant List (англ.)