Куравай пясчаны

(Пасля перасылкі з Astragalus arenarius)

Куравай пясчаны[1] (Astragalus arenarius) — шматгадовая травяністая расліна; від роду Куравай (Astragalus) сямейства Бабовыя (Fabaceae).

Куравай пясчаны

Astragalus arenarius. Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Astragalus arenarius L.

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  820239
NCBI  1522191
EOL  703708
GRIN  t:5718
IPNI  476216-1
TPL  ild-8600

Апісанне

правіць

Расліна дасягае ў вышыню 15-40 см, мае галінастае вуглаватае ўзыходзячае сцябло.

Лісце перыстае з лінейнымі апушанымі лісточкамі.

Прыкветкі беларасніцавыя з кветкамі светла-пурпуровага або ліловага, радзей белага колеру, сабраныя ў кароткія 3-7-кветкавыя пэндзлі.

Плады лінейна-даўгаватыя бабы, звычайна белаапушаныя. Квітнее ў чэрвені-ліпені, пладаносіць з ліпеня[2].

Арэал і асяроддзе пасялення

правіць

Расце на пясках у светлых борах, а таксама па берагах рэк, на чыгуначных насыпах, па абочынах дарог у Еўропе. Сустракаецца ў Швецыі, Чэхіі, Славакіі, Германіі, Польшчы, Беларусі, Эстоніі, Латвіі, Літве, на Украіне і ў еўрапейскай часткі Расіі [3]. Распаўсюджаны пераважна ў Нечарназёмнай паласе Сярэдняй Расіі[2].

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 21. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. а б Куравай пясчаны на сайце экалагічнага цэнтра Экасістэма (Праверана 28 ліпеня 2010)
  3. Па дадзеных сайта GRIN (гл. спасылку ў картцы таксона).

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць
  Вонкавыя выявы
  Квітнеючая расліна. Рэспубліка Татарстан, Волжска-Камскі запаведнік, 28.06.2006.