Кальдэзія відомцалістая

від раслін
(Пасля перасылкі з Caldesia parnassifolia)

Кальдэ́зія відомцалістая[3] (Caldesia parnassifolia) — від водна-балотных кветкавых раслін роду Кальдэзія (Caldesia) сямейства Шальнікавыя (Alismataceae).

Кальдэзія відомцалістая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Caldesia parnassifolia (L.) Parl., 1860

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  182461
NCBI  217073
EOL  1086551
GRIN  t:414276
IPNI  58293-1
TPL  kew-301599

Батанічнае апісанне правіць

Водна-балотная травяністая расліна вышынёй да 100[3] см, з тонкім кароткім карэнішчам, на якім утвараюцца зімавальныя пупышкі (турыёны). Сцябло прамастойнае. Лісце ў прыкаранёвай разетцы, на чаранках, круглаватай або яйцападобнай формы, з сэрцападобнай асновай, з 5—15 дугападобнымі жылкамі. У наземнай формы лісце дробнае, на кароткіх чаранках. У воднай формы — на доўгіх чаранках і плавае, падводнае — стужкападобнае. Кветкі двухполыя, дробныя, белага колеру, па адной, зрэдку па 2—3 на галінках кальчакова-гронкападобных ці мяцёлчатых суквеццях. Плод — шматарэшак, складзены з 8—10 арэшкаў.

Распаўсюджанне і экалогія правіць

Рэліктавы від трацічнага перыяду. Сустракаецца на на тэрыторыі Еўропы, Паўднёвай і Паўднёва-Усходняй Азіі, Паўночнай Амерыкі, Аўстраліі, на Мадагаскары, у Японіі. Цяплолюбівая расліна. Расце на забалочаных участках і па берагах вадаёмаў, на балотах. Цвіце ў чэрвеніжніўні. Размнажаецца насеннем і вегетатыўна.

Ахоўваецца на тэрыторыі Венгрыі, Германіі, Літвы, Польшчы, Украіны, шэрагу рэгіёнаў Расіі.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. а б Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць