Carex pachystylisшматгадовая травяністая расліна, від роду асака (Carex) сямейства асаковыя (Cyperaceae).

Carex pachystylis
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Carex pachystylis J.Gay (1838)

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Пошук выяў
на Вікісховішчы
ITIS  808433
NCBI  2753373
EOL  1123745
GRIN  t:9097
IPNI  301395-1
TPL  kew-229395

Батанічнае апісанне правіць

Carex pachystylis — вечназялёная расліна[3] з прамым сцяблом даўжынёй ад 4 да 30 см і карэнішчам даўжынёй да 6 м.

Лісце плоскае, карацей сцеблаў.

Каласкі (4-6 штук) скучаныя ў шчыльную ромбічную галоўку[4].

Распаўсюджанне правіць

Расліна сустракаецца ў Паўночнай Афрыцы (Егіпет), у Пярэдняй Азіі (Афганістан, Іран, Ірак, Ізраіль, Іарданія, Ліван, Сірыя, Турцыя), на Каўказе (Арменія) і ў Сярэдняй Азіі (Казахстан, Кыргызстан, Таджыкістан, Туркменістан, Узбекістан)[5].

Практычнае выкарыстанне правіць

Carex pachystylis — каштоўная кармавая расліна; яна не саступае самым лепшым травам (16,2 % пратэіна, 2,18 % тлушчаў, 59,94 % безазоцістых экстрактыўных рэчываў)[6]. У Сярэдняй Азіі служыць асноўным зімова-вясновым кормам для авечак[7], а таксама выкарыстоўваецца як дэкаратыўная расліна[3].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. а б Carex pachystylis J. Gay Архівавана 11 лістапада 2012. (англ.)
  4. Травы осоковые (руск.)
  5. Паводле сайта GRIN (гл. у шаблоне)
  6. Эребунийский заповедник Архівавана 27 лістапада 2010. (руск.)
  7. Егорова Т. В. Семейство Осоковые (Cyperaceae) // Жизнь растений. В 6-ти т. Т. 6. Цветковые растения / Под. ред. Тахтаджяна А. Л.. — М.: Просвещение, 1982. — С. 310. — 484 с.