Цэлозія
(Пасля перасылкі з Celosia)
Цэло́зія[1] (Celosia) — род кветкавых раслін сямейства Аксамітнікавыя (Amaranthaceae).
Цэлозія | |||||||||||||||||
![]() Цэлозія серабрыстая | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Celosia L. (1753) | |||||||||||||||||
|
Батанічнае апісанне
правіцьАднагадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны вышынёй да 60 см. Сцябло прамастойнае, галінастае. Лісце чаргавальнае, простае, лінейнае і яйкападобнай формы. Кветкі шматлікія, дробныя, у каласападобных або мяцёлкападобных суквеццях, двухполыя, бліскучыя, белыя, жоўтыя, ружовыя або чырвоныя. Плод — каробачка.
Распаўсюджанне
правіцьРод налічвае каля 60 відаў (51 від[2]), у субтрапічнай і трапічнай абласцях Афрыкі і Амерыкі, часткова ў Азіі. Найбольш вядомая цэлозія серабрыстая (Сelosia argentea).
Дэкаратыўныя расліны. Некаторыя віды спажываюць у ежу[1].
Зноскі
- ↑ а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17.
- ↑ Celosia: звесткі пра назву таксона на сайце The Plant List (version 1.1, 2013). (англ.)
Літаратура
правіць- Цэлозія // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17). — С. 162.
Спасылкі
правіць- Целозия — род Celosia: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Celosia: звесткі пра назву таксона на сайце The Plant List (version 1.1, 2013). (англ.)