Cephalanthera damasonium — травяністая расліна; від роду Cephalanthera сямейства Архідныя (Orchidaceae).

Cephalanthera damasonium

Агульны выгляд групы квітнеючых раслін
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cephalanthera damasonium (Mill.) Druce 1906


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  78719
EOL  1090738
GRIN  t:404416
IPNI  622369-1
TPL  kew-36635

Батанічнае апісанне правіць

 
Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 30-60 см. Лісце яйцападобнае, завостранае. Суквецце — друзлая гронка, якое складаецца з 3-6 кветак. Кветкі бялёсага колеру. Цвіце ў маі-чэрвені. Плод — каробачка.

Расце ў лісцевых лясах, на палянах, у зарасніках кустоў.

Арэал правіць

Расце ў сярэдняй і Атлантычнай Еўропе, Міжземнамор’і, Малой Азіі. Сустракаецца на Каўказе і Краснадарскім краі.

Ахоўны статус правіць

Рэдкі від. Занесены ў Чырвоныя кнігі Расіі і шэрагу рэгіёнаў РФ. Вымірае ў сувязі з антрапагенным уздзеяннем у месцах свайго росту і збору раслін на букеты.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».

Спасылкі правіць

Пыльцеголовник крупноцветковый: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)