Клінтух

(Пасля перасылкі з Columba oenas)

Клінтух (Columba oenas) — голуб, блізкі сваяк насельніка буйных гарадоў шызага голуба.

Клінтух
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Columba oenas (Linnaeus, 1758)

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  177098
NCBI  160229
FW  365967

Апісанне

правіць

Даўжыня цела 30-36 см, размах крылаў 62-69 см, маса 270—310 г. Колер цёмны, без белага надхвосця, канцы крылаў чорныя, палосы на крылах невыразныя, размытыя. Афарбоўка ўнутранага боку крылаў аднаго колеру з грудзямі.

Пашырэнне

правіць

Гняздуе ва ўмераных шыротах Еўропы і Заходняй Сібіры, а таксама на паўночным усходзе Афрыкі. У залежнасці ад раёна пражывання, аселы, пералётны або часткова пералётны від. На Беларусі звычайная, але ў многіх месцах нешматлікая птушка.

Насяляе старыя дуплістыя дрэвастоі (звычайна лісцевыя), а таксама сасновыя, з лістоўніц або мяшаныя бары, звычайна на мяжы з адкрытымі тэрыторыямі (напр., палямі) і не вельмі далёка ад вады. Можа засяляць скальныя шчыліны, норы трусоў або адтуліны ў пабудовах і руінах. У Альпах даходзіць да 1000 м, а ў Грэцыі і Балгарыі — нават да 2000 м над у.м.

Асаблівасці біялогіі

правіць

Корміцца насеннем дзікіх і культурных раслін. Асцярожная птушка, у перыяд размнажэння хаваецца ў лістоце дрэў і змаўкае пры з’яўленні чалавека ці буйной жывёлы.

Гняздо ў дупле высокага дрэва, часцей за ўсё бліжэй да яго сярэдзіны (ахвотна займае дуплы пасля D. martius), у адтулінах пабудоў, ямах на скалах або нават норах трусоў. З пругкіх галінак лісцевых дрэў, укладзеных слаямі крыж-накрыж (звычайна даўжэйшых за дыяметр дупла) і таму загнутых унутр; высцілка з моху і дробных карэньчыкаў (у перыяд выкормлівання птушанят пакрываецца слаямі памёту).

Яйкі (1-2) авальныя з аднолькавымі тупымі канцамі, белыя з моцным бляскам.

Падвіды

правіць
  • C. o. оenas — Еўропа, Паўночная Афрыка, Малая і Цэнтральная Азія да Заходняй Сібіры;
  • C. o. hyrcana — Паўночны Іран;
  • C. o. yarcadensis — Усходні Туркестан, Цянь-Шань.

Літаратура

правіць