Прыбалатуха
(Пасля перасылкі з Cortinarius armillatus)
Прыбалатуха, Павуціннік бранзалетавы (Cortinarius armillatus) — шапкавы базідыяльны грыб роду Павуціннік (Cortinarius) сямейства Павуціннікавыя (Cortinariaceae). Пашыраны ў Еўразіі. На тэрыторыі Беларусі трапляецца з ліпеня па верасень у вільготных лясах, на ўскрайках вярховых балот.
Прыбалатуха | |||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||
Cortinarius armillatus (Fr.) Fr., 1838 | |||||||||||||||||||||||
|
Пладовае цела грыба — шапка на ножцы дыяметрам 4—15 см, чырванавата-бурая або чырванавата-карычневая, спачатку шырока-званочкавая, потым распасцёртая, валакніста-лускаватая. Пласцінкі прырослыя, шырокія. Мякаць жаўтавата-бурая з мяккім смакам. Ножка вышынёй да 12 см, булавападобная, каштанава-бураватая, з цагельна-чырвонымі пукатымі кольцамі. Споры эліпсоідныя, іржава-жоўтыя. Ядомы.
Літаратура правіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13). — С. 54.
- Галадноў У. М. Прыбалатуха // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз. — С. 265.
- Сержанина Г. И., Змитрович И. И. Макромицеты. Иллюстрированное пособие для биологов / Под ред. Н. А. Дорожкина. — Мн.: Вышэйшая школа, 1978. — С. 133. — 192 с. — 60 000 экз. (руск.)