Cuculliinae
Cuculliinae — падсямейства лускакрылых сямейства совак (Noctuidae).
Cuculliinae | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Cucullia umbratica | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Cuculliinae Herrich-Schäffer, 1850 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Трыбы | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Апісанне
правіцьМатылі сярэдніх памераў — размах крылаў 28-56 мм. Вусікі ніткападобныя, радзей ружанцовападобныя, пільчатыя або грабеньчатыя. Вочы круглявыя, буйныя (акрамя аркта-альпійскага роду Sympistis) голыя, акружаныя доўгімі прыціснутымі або адвісаючымі вейчыкамі. Лоб гладкі, без вырастаў або грабянёў (акрамя некаторых арыдных родаў). Шчупікі ўмеранай даўжыні, адлеглыя або прыціснутыя, іх 3-і членік звычайна ў 2-3 разы карацейша за 2-гі. Хабаток, за рэдкім выключэннем нармальна развіты. Пакровы галавы і грудзі ўтвораны адлеглымі воласападобнымі або падоўжанымі лускавінкамі і валасінкамі, ўтвараюць чубкі на лбе і спінцы. Пакровы патагій часта ўтвараюць завостраны грэбень, тэгул — характэрныя вуглаватыя «плечы». Галёнкі ног без шыпоў, часам са склератызаваным кіпцюром. Пярэднія крылы умерана-шырокія або вузкія, ланцэтападобныя. Афарбоўка шэрых, карычневых, радзей жоўтых, аранжавых, зялёных тонаў. Малюнак складаны ў некаторых родах мадыфікаваны, штрыхавы. Самцы часта з андраканіяльным апаратам з парных пэндзляў і латэральных кішэняў на 3-5 сегментах брушках.
Арэал
правіцьРаспаўсюджаныя пераважна ва ўмеранай зоне Галарктыкі, вялікая колькасць відаў вядома з горных раёнаў, якія мяжуюць з Арыентальнай вобласцю.
Экалогія
правіцьМатылі актыўныя ноччу (акрамя відаў роду Sympistis, віды якога актыўныя днём). Вусені большасці родаў звязаны з драўнянымі раслінамі, многія віды развіваюцца на драўняных і травяністых раслінах, асобныя роды спецыялізаваны да харчавання на астравых. Для многіх родаў характэрна з’яўленне імага позняй восенню і зімоўка ў стадыі яйца або імага.
Сістэматыка
правіцьУ гэтым прадстаўленні падсямейства з’яўляецца гетэрагенным. Падзяляецца на некалькі трыб, становішча некаторых з іх у сістэме падсямействаў не высветлена канчаткова.
У сусветнай фаўне больш за 1500 відаў, у Палеарктыцы каля 900.
Спіс асноўных родаў і відаў
правіць- Cucullia Schrank, 1802
- Cucullia argentina (Fabricius, 1787)
- Cucullia scopariae Dorfmeister, 1853
- Cucullia absinthii (Linnaeus, 1761)
- Cucullia lactea (Fabricius, 1787)
- Cucullia lactucae (Denis & Schiffermüller, 1775)
- Cucullia umbratica (Linnaeus, 1758)
- Cucullia chamomillae (Denis & Schiffermüller, 1775)
- Cucullia santonici (Hübner, [1813])
- Cucullia tanaceti (Denis & Schiffermüller, 1775)
- Cucullia dracunculi (Hübner, 1813)
- Cucullia asteris (Denis & Schiffermüller, 1775)
- Shargacucullia G.Ronkay et L.Ronkay, 1992
- Shargacucullia blattariae (Esper, 1790)
- Shargacucullia scrophulariae (Denis & Schiffermüller, 1775)
- Shargacucullia thapsiphaga (Treitschke, 1826)
- Shargacucullia lychnitis (Rambur, 1833)
- Shargacucullia verbasci (Linnaeus, 1758)
- Calophasia Stephens, 1829
- Calophasia lunula (Hufnagel, 1766)
- Calophasia opalina (Esper, 1793)
- Behounekia Hacker, 1992
- Omphalophana Hampson, 1906
- Omphalophana antirrhinii (Hübner, 1803)
- Oncocnemis Lederer, 1853
- Sympistis Hubner, 1823
- Sajania I.Kozhantschikov, 1947
- Callierges Hubner, 1821
- Epimecia Guenee, 1839
- Stilbina Staudinger, 1892
- Copiphana Hampson, 1906
- Cleonymia Berio, 1966
Поўны спіс родаў
правіць- Роды: Adaphaenura — Adita — Allophyes — Altiplania — Altipolia — Amephana — Anathix — Andesia — Andicola — Antitype — Apharetra — Aporophyla — Apostema — Apsaphida — Argyrana — Athaumasta — Aumakua — Austramathes — Behrensia — Blepharita — Blepharosis — Bombyciella — Borsania — Brachygalea — Bryopolia — Caffristis — Calliergis — Calocea — Calophasia — Catasema — Chaetaglaea — Charierges — Chopardiana — Chubutiana — Cleonymia — Comodoria — Compsotata — Copanarta — Copicucullia — Copiphana — Copitarsia — Copitype — Cotarsina — Cteipolia — Cucullia — Cuculluna — Daphoenura — Daseochaeta — Daseuplexia — Dasyerges — Dasysternum — Dasythorax — Desertullia — Despumosia — Diargyria — Dichoniopsis — Dryobota — Dryotype — Ectochela — Epicausis — Epidemas — Epiglaea — Episema — Eremochlaena — Eremopola — Eucirroedia — Eudaphaenura — Eumichtis — Euxoullia — Evanina — Fishia — Fletcherea — Galeana — Gaurenopsis — Gentiliana — Grammoscelis — Graptocullia — Grisana — Guntia — Gyroprora — Harpagophana — Hemiglaea — Hillia — Himachalia — Homoanarta — Homoglaea — Homohadena — Homonacna — Homoncocnemis — Hoplotarsia — Hyada — Hyalobole — Hypnotype — Hypomecia — Hypotype — Hypsophila — Isolasia — Isopolia — Jodia — Klugeana — Lamprosticta — Lathosea — Lepipolys — Leucochlaena — Leucocnemis — Litholomia — Lithophasia — Lomilysis — Lophoterges — Lycanades — Mendozania — Mervia — Mesorhynchaglaea — Metacullia — Metalopha — Metaxaglaea — Metlaouia — Metopoceras — Metopodicha — Miracavira — Neocucullia — Neogalea — Neperigea — Neumichtis — Neuquenioa — Nycterophaeta — Nyctycia — Omphaloscelis — Opsigalea — Orthopha — Ostheldera — Oxycnemis — Pachypolia — Paracullia — Parastichtis — Parosmia — Platypolia — Pleromella — Pleromelloida — Policocnemis — Properigea — Proseniella — Provia — Psectraglaea — Pseudacontia — Pseudanarta — Pseudanthoecia — Pseudobryomima — Pseudocerura — Pseudocopicucullia — Pseudocopivaleria — Pseudomecia — Pyreferra — Rancora — Recoropha — Rhatta — Rhynchaglaea — Riagria — Rileyiana — Scotochrosta — Sericaglaea — Sirioba — Spudaea — Stylopoda — Sugitania — Supralathosea — Sutyna — Sydiva — Taeniosea — Tarsicopia — Telorta — Teratoglaea — Thecamichtis — Trichoridia — Trigonophora — Tunocaria — Turanica — Ulochlaena — Valeria — Valerietta — Valeriodes — Velazconia — Xylinissa — Xylocampa — Xylotype — Xystopeplus — Zutragum