ESTCube-1 — першы эстонскі спадарожнік, запушчаны 7 мая 2013 ракетай-носьбітам Vega[1]. Распрацаваны студэнтамі Тартускага ўніверсітэта ў межах эстонскай спадарожнікавай праграмы паводле стандарту CubeSat, выніковыя памеры спадарожніка склалі 10×10×10 см, аб’ём 1 літар, маса 1,33 кг[2].

ESTCube-1
ESTCube-1
Заказчык Тартускі ўніверсітэт
Задачы Выпрабаванне тэхналогіі
Запуск 7 мая 2013, 02:06:31 UTC
Ракета-носьбіт Еўрапейскі Саюз Вега
Стартавая пляцоўка Еўрапейскі Саюз Куру ZLV
Працягласць палёту Прайшло:
11 гадоў, 6 месяцаў, 22 дні
NSSDC ID 2013-021C
SCN 39161
Тэхнічныя характарыстыкі
Маса 1,048 кг
Памеры 10×10×11,35 см
Тэрмін актыўнага існавання 1 год
Элементы арбіты
Тып арбіты Нізкая калязямная арбіта; сонечна-сінхронная арбіта
Вялікая паўвось 7042 км
Схіленне 98,1°
Перыяд абарачэння 98,0 хвіл
Апацэнтр 677,4 км
Перыцэнтр 664,8 км
Сайт праекта
Структура спадарожніка
У сабраным выглядзе

Акрамя непасрэдна адукацыйнай, спадарожнік мае і навуковую мэту. На борце спадарожніка разгорнуты электрычны ветразь, вынайдзены фінскім навукоўцам Пекам Янхуненам. Такім чынам ESTCube-1 стаў першым у свеце спадарожнікам, што выкарыстоўвае электрычны парус. Будуць праведзеныя выпрабаванні па яго разгортванні, змяненні хуткасці спадарожніка і выніковым вяртанні на Зямлю.

Агульны кошт праекту (уключаючы запуск) склаў 100 000, большая частка з якіх (€70 000) была сплочана за кошт сяброўскага ўнёску Эстоніі як удзельніцы Еўрапейскага касмічнага агенцтва.

Гл. таксама

правіць

Зноскі

  1. Николай Адашкевич. Европейская ракета «Вега» вывела на орбиту три спутника (руск.). РИА Новости (7 мая 2013). Праверана 14 мая 2013.
  2. Estonia’s student cubesat satellite is ready for the next Vega launch (англ.). Arianespace (20 сакавіка 2013). Праверана 14 мая 2013.

Спасылкі

правіць