Сінегаловік палявы

(Пасля перасылкі з Eryngium campestre)

Сінегаловік палявы (Eryngium campestre) — шматгадовая травяністая расліна сямейства Парасонавыя, від роду сінегаловік (Eryngium).

Сінегаловік палявы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Eryngium campestre L., 1753


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  29487
NCBI  82086
EOL  581795
GRIN  t:402532
IPNI  841701-1
TPL  kew-2799168

Еўрапейская стэпавая расліна з шызым калючым лісцем і белымі або блакітнаватымі кветкамі, сабранымі ў галоўчатыя парасоны.

Батанічнае апісанне правіць

 
Батанічная ілюстрацыя з кнігі А. Дзітрыха Flora regni Borussici, 1833—1844

Шматгадовая травяністая расліна з адзіночным прамым сцяблом 30-60 см вышынёй, да 1 см таўшчынёй, у сярэдняй і верхняй частках моцна галінаваным. Пры адміранні ўтварае форму перакаці-поле  (руск.).

Прыкаранёвае лісце чарашковае, у абрысе трохкутна-яйцападобнае, 10-30 см даўжынёй і 10-18 см шырынёй, трайчастае на двойчы пёрыстараздзельныя сегменты, жорсткае, скурыстае, па краях з калючымі зубцамі. Сцябловае лісце менш рассечанае, верхняе — трохраздзельнае, па краях калючазубчастае. Хвосцікі сцябловага лісця паўсцяблоабдымальныя.

Парасонікі галоўчатыя, яцкападобнай або шарападобнай формы, 7-15 мм у дыяметры, сабраны ў шчыткападобнае агульнае суквецце. Абгортка з 5-7 лісточкаў, прамых, на канцы і па краявых зубцах калючых, да 4 см даўжынёй. Прыкветкі завостраныя, да 1 см даўжынёй. Чашачка з добра прыкметнымі калючымі зубцамі, якія перавышаюць па даўжыні пялёсткі. Вяночак блакітнаваты, радзей белы, пялёсткі голыя.

Плады — сямянкі чырвона-карычневага колеру, верацёнападобныя, трохі выгнутыя, 3-6 мм даўжынёй, з тонкімі зморшчынамі і двухрадковым крэмавым чубком 5-6 мм даўжынёй.

Дыплоідны набор храмасом — 2n = 14, 28.

Распаўсюджанне правіць

Пераважна еўрапейская расліна, распаўсюджаная па ўсёй Еўропе, на Каўказе, у Малой Азіі, у Паўночнай Афрыцы. У Расіі — на Паўночным Каўказе і на поўдні еўрапейскай часткі, далей на поўнач заходзіць вельмі рэдка.

Уключана ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Татарстан (1995).

Таксанамія правіць

Сінонімы правіць

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Літаратура правіць

  • Пименов, М. Г., Остроумова, Т. А. Род 4. Eryngium L. — Синеголовник // Зонтичные (Umbelliferae) России. — М., 2012. — С. 45. — 477 с. — ISBN 978-5-87317-813-1.