Сінегаловік

(Пасля перасылкі з Eryngium)

Сінегало́вік[3][4][5] (Erýngium) — род кветкавых раслін сямейства Парасонавыя (Umbelliferae).

Сінегаловік

Eryngium maratium
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Eryngium L., 1754


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  29479
NCBI  43070
EOL  37232
GRIN  g:4439
IPNI  87883-3

Батанічнае апісанне правіць

Шматгадовыя, зрэдку аднагадовыя і двухгадовыя травяністыя расліны з моцным прамастойным сцяблом. Лісце чаргаванае, часта скурыстае, суцэльнае або перыста-раздзельнае, звычайна з калючымі зубцамі[4]. Кветкі двухполыя, з падвойным калякветнікам, у галоўчатых суквеццях, абгорнутых цвёрдымі лісточкамі. Тычынак — 5. Плод — віслаплоднік, пакрыты паўпразрыстымі лускавінкамі.

Распаўсюджанне і экалогія правіць

Каля 230 відаў у трапічных, субтрапічных і ўмераных паясах, галоўным чынам у Мексіцы і Паўднёвай Амерыцы. На тэрыторыі Беларусі 1 від — сінегаловік пласкалісты (Eryngium planum). Расце па пясчаных месцах, у зарасніках хмызнякоў і ў стэпах.

Расліны роду святлолюбівыя[4]. Лепш растуць на вапністых лёгкіх глебах[4]. Размнажаюцца насеннем і дзяленнем карэнішча.

Віды правіць

 
Сінегаловік плоскі (Eryngium planum)
 
Сінегаловік плоскі (Eryngium planum)

Спіс некаторых відаў:

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 51. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. а б в г д е ё ж з Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
  5. Сінегаловік ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т. 14. — Мн., 2002. — С.398
  6. Ботаника (исследования): Сборник научных трудов. Выпуск 47 / Ин-т экс-перимент. бот. НАН Беларуси — Минск: 2018. — 308 с. ISSN 2221-9927 (руск.) (бел.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць