Сінегаловік пласкалісты

від раслін
(Пасля перасылкі з Сінегаловік плоскі)

Сінегало́вік пласкалісты[3] (Eryngium planum) — кветкавая расліна роду Сінегаловік (Eryngium) сямейства Парасонавыя (Umbelliferae).

Сінегаловік пласкалісты
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Eryngium planum L., Sp. Pl. 1: 233 (1753)


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  29501
NCBI  43071
EOL  584330
GRIN  t:15721
IPNI  841973-1
TPL  kew-2799506

Батанічнае апісанне правіць

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй да 1[3] м, з прамым стрыжнёвым коранем. Сцябло прамое, галінастае ў верхняй частцы. Расліна мае блакітнае адценне, асабліва ў верхняй частцы[3]. Лісце жорсткае, скурыстае. Прыкаранёвае лісце суцэльнае, з калючымі зубцамі па краях і з доўгімі чаранкамі. Сцябловае — драбнейшае за прыкаранёвае, сядзячае. Верхняе лісце 3—5-раздзельнае[3]. Кветкі ў галоўчатых парасонах яйцападобнай формы дыяметрам да 2[3] сантыметраў, блакітнага або сіняга колеру з белаватым адценнем, з пяццю пялёсткамі. Плод — віслаплоднік.

Распаўсюджанне і экалогія правіць

Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўразіі. Святлолюбівая расліна[4]. Ксерафіт, мезатроф, эўтроф[4]. Расце на сухіх лугах, узлесках і палянах шыракалістых лясоў, у стэпах, па берагах рэк і ручаёў[4]. Цвіце ў ліпеніжніўні[3].

Ахоўваецца на тэрыторыі Расіі (Масква, Іванаўская, Кіраўская, Кастрамская вобласці, Краснадарскі край), Валынскай вобласці Украіны[4].

Гаспадарчае значэнне правіць

Лекавая і дэкаратыўная расліна. У траве маецца вялікая колькасць сапанінаў, дубільных рэчываў, эфірных алеяў і флаваноідаў[3].

Сінонімы правіць

Паводле сайта The Plant List

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. а б в г д е ё Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
  4. а б в г Синеголовник плоский: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць