Гарычкавачка

род раслін
(Пасля перасылкі з Gentianella)

Гары́чкавачка[3] (Gentianella) — род кветкавых раслін сямейства Гарычкавыя (Gentianaceae).

Гарычкавачка

Gentianella germanica
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Gentianella Moench, 1794


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  30057
NCBI  49959
EOL  44931
IPNI  16571-1

Батанічнае апісанне правіць

Аднагадовыя і двухгадовыя травяністыя расліны з голымі, прамымі, пустацелымі сцёбламі. Лісце суцэльнае, лінейнае або шырокаэліптычнае, супраціўнае, сядзячае. Ніжняе лісце ў разетцы. Кветкі ў гронкападобных ці мяцёлкападобных суквеццях, зрэдку — адзіночныя. Колер кветак блакітны або сіняваты, зрэдку жаўтавата-белы, светла-жоўты. Плод — сухі арэшак.

Распаўсюджанне правіць

Расліны роду распаўсюджаны ў нетрапічных раёнах Зямнога шара. На тэрыторыі Беларусі сустракаюцца:

Расліны святлолюбівыя. Растуць на лугах, лясных палянах, у поймах і па берагах вадаёмаў.

Віды правіць

Род налічвае больш за 120[3] (295[7]) відаў.

Гаспадарчае значэнне правіць

Лекавыя (выкарыстоўваюцца ў медыцыне і ветэрынарыі), фарбавальныя, меданосныя і дэкаратыўныя расліны[3].

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць