Мядзведкі
Мядзве́дкі (Gryllotalpidae) — сямейства насякомых надсямейства цвыркуновых атрада прамакрылых. Існуе каля 50 відаў. Пашыраны ўсюды. Шкоднікі палявых, агароднінных, пладовых культур і лясных парод. На Беларусі ў вільготных мясцінах (каля вадаёмах, у садах, агародах і інш.) трапляецца мядзведка звычайная (Gryllotalpa gryllotalpa).
Мядзведкі | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() Мядзведка звычайная (Gryllotalpa gryllotalpa) | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Падсямействы | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Карта распаўсюджання | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Апісанне
правіцьЦела даўжынёй 25-60 мм, цёмнае, густа ўкрытае дробнымі валаскамі. Пярэдняспінка вялікая. Пярэднія ногі капальныя, з моцна развітымі сцёгнамі і галёнкамі. Надкрылы кароткія. Крылы шырокія, доўгія, складзенныя ў выглядзе жгутоў.
Жывуць у верхніх слаях глебы. Кормяцца падземнымі часцямі раслін, насеннем, насякомымі, іх лічынкамі, чарвямі. На паверхню выходзяць ноччу.
Поўны цыкл развіцця 1-3 гады. Зімуюць лічынкі і дарослыя формы.
Крыніцы
правіць- ↑ Leach. 1815. In Brewster [Ed.]. The Edinburgh Encyclopaedia 9:119
- ↑ Family Gryllotalpidae Leach, 1815 Архіўная копія ад 25 лістапада 2015 на Wayback Machine (англ.) (Праверана 10 чэрвеня 2011)
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).