Ікмадафіла пусткавая

(Пасля перасылкі з Icmadophila ericetorum)

Ікмадафіла пусткавая (Icmadophila ericetorum) — від ліхенізаваных аскаміцэтаў, уключаны ў род Icmadophila сямейства Icmadophilaceae.

Ікмадафіла пусткавая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Icmadophila ericetorum (L.) Zahlbr., 1895


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  90408
EOL  133477
MB  118970

Апісанне правіць

Талам аднастайны, крупчасты, пазбаўлены коравага пласта, бялёса- або зелянява-шэрага або блакітнаватага колеру. Апатэцыі леканоравага тыпу, амаль сядзячыя, 2-4 мм у дыяметры, з жаўтлява-ружаватым дыскам, часам пакрытыя бялёсым налётам.

Аскі цыліндрычнай формы, з 8 спорамі. Споры чатырохклеткавыя, 12-27×4-6 мкм, даўгавата-верацёнападобнай формы.

Змяшчае тамнолавую кіслату. Слаявіна пры кантакце з растворам KOH (K) становіцца жоўтым, з пара-фенілендыямінам (P) — аранжавым.

Экалогія, арэал правіць

Ахоўны статус NatureServe
 

Знаходзяцца ў надзейным стане
Secure: Icmadophila ericetorum

Шырока распаўсюджаны лішайнік, вядомы з Еўразіі, Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі, Афрыкі. Сустракаецца на торфе, на мохах, на гнілой драўніне, у тундравай, лесатундравай і лясной зонах, у гарах.

Таксаномія і сістэматыка правіць

Сінонімы правіць

  • Baeomyces aeruginosa (Scop.) DC., 1805
  • Baeomyces ericetorum (L.) Vain., 1888
  • Baeomyces icmadophilus (L.f.) Bory, 1882
  • Biatora aeruginosa (Scop.) Hepp, 1853
  • Biatora icmadophila (L.f.) Fr., 1822
  • Biatorina icmadophila (L.f.) Flagey, 1893
  • Icmadophila aeruginosa (Scop.) Trevis., 1852typus
  • Icmadophila aeruginosa Britzelm., 1906
  • Icmadophila aeruginosa Räsänen, 1944
  • Lecania aeruginosa (Scop.) Stizenb., 1862
  • Lecidea aeruginosa (Scop.) Röhl., 1813
  • Lecidea icmadophila (L.f.) Ach., 1803
  • Lichen aeruginosus Scop., 1760
  • Lichen ericetorum L., 1753basionym
  • Lichen icmadophila L.f., 1781
  • Patellaria aeruginosa (Scop.) Spreng., 1827
  • Patellaria icmadophila (L.f.) Müll.Arg., 1862
  • Tubercularia icmadophila (L.f.) Kuntze, 1891
  • Tupia aeruginosa (Scop.) L.Marchand, 1830
  • Verrucaria icmadophila (L.f.) Willd., 1790
  • Zeora icmadophila (L.f.) Flot., 1849

Зноскі

Літаратура правіць

  • Трасс Х. Х. Определитель лишайников СССР / отв. ред. И. И. Абрамов. — Л.: Наука, 1978. — Т. 5. Кладониевые — Акароспоровые. — С. 85. — 305 с.