Ігуана звычайная

(Пасля перасылкі з Iguana iguana)

Ігуана звычайная, або зялёная (Iguana iguana) — буйная расліннаедная яшчарка сямейства ігуанавых, вядзе дзённы спосаб жыцця. Жыве ў Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыцы, лазіць па дрэвах.

Ігуана звычайная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Iguana iguana Linnaeus, 1758

Арэал
выява
     Прыродны арэал

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  173930
NCBI  8517
EOL  793235
FW  373787

Апісанне

правіць

Самцы гэтага віду дасягаюць максімальнай даўжыні больш за 2 метры і масы 6 кг. Самцы звычайнай ігуаны зялёная з цёмнымі палосамі, якія ўтвараюць кольцы на хвасце; самкі шаравата-зялёныя і прыкладна ўдвая меншыя па масе за самцоў.

Пашырэнне

правіць

Прыродны арэал звычайнай ігуаны ахоплівае значную тэрыторыю ад Мексікі на поўдзень да паўднёвай Бразіліі і Парагвая, а таксама астравы Карыбскага мора. Часта можна бачаць, як жывёлы грэюцца на сонцы на галінах дрэў, што навісаюць над вадой, куды саскокваюць, калі іх патурбаваць.

Асаблівасці біялогіі

правіць

Рыюць глыбокія норы з дапамогай пярэдніх і задніх канцавін. Глыбіня камеры часта дазваляе самцы цалкам схавацца ў ёй. У канцы гэтай нары яна адкладае яйкі і запаўняе ўсю нару разрыхленай глебай. Часта група самак год за годам вяртаецца на адно і тое ж месца гнездавання ў межах адной гнездавой калоніі.

Зноскі

правіць