Дзівасіл брытанскі

(Пасля перасылкі з Inula britannica)

Дзівасіл брытанскі[3] (Ínula británnica), народныя назвы бараўнік, залатушнік — шматгадовая травяністая расліна, від роду дзівасіл (Inula) сямейства астравых (Asteraceae).

Дзівасіл брытанскі
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Inula britannica L. (1753)

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  503171
EOL  468041
GRIN  t:402601
IPNI  225778-1
TPL  gcc-9960

Назва правіць

Дзівасіл брытанскі, бараўнік[4].

Распаўсюджанне правіць

Расце на лугах, па берагах рэк, азёр, ручаёў, іншы раз на палянах, узлесках i высечках у лісцевых i мяшаных лясах.

Батанічнае апісанне правіць

 
Батанічная ілюстрацыя з кнігі Яна Копса «Flora Batava», 1800—1934

Цвіце ў чэрвені — верасні. Двух-, мнагалетнік вышынёй 15—65 см, з прамым сцяблом, апушаны мяккімі валаскамі, з лёгкім часночным пахам. Лісце падоўжана-ланцэтнае, мяккае, ніжняе чаранковае, верхняе сядзячае, з сэрцападобнай асновай, сцяблоабдымнае. Кветкавыя кошыкі нешматлікія, дыяметрам 3—4 см, у рэдкім шчытку. Лісцікі абгорткі лінейныя, завостраныя.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 68. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Анненков Н.  (руск.) Ботанический словарь, Спб, 1878

Літаратура правіць

Спасылкі правіць