Даўжыня 10—20 мм. Галава з сяжкамі на ілбе схаваная пад шчытападобнай, пашыранай пярэднегрудкай, заднія кольцы брушка маюць звычайна органы свячэння. Апошні тэргіт без выемкі. Фасфарычнае святло, якое выдаецца імі, служыць, відаць, галоўным чынам, для прыцягнення адзін да аднаго розных палоў; свецяць таксама лічынкі і яйкі. Лічынкі плоскія, 6-ногія. Самец мае вялікія круглыя вочы, кароткія сяжкі, тонкія падоўжаныя надкрылцы і развітыя крылы; самка зусім пазбаўленая крылаў або мае толькі зачаткавыя элітры і падобная вонкава да лічынкі. Сілкуюцца слімакамі і смаўжамі. Развіваюцца ў лясным подсціле.
На тэрыторыі Беларусі сустракаецца святляк звычайны, або вялікі (Lampyris noctiluca) (народная назва — іванаў чарвяк).
У складзе роду:
- Lampyris ambigena Jacquelin du Val, 1860
- Lampyris angustula Fairmaire, 1895
- Lampyris brutia Costa, 1882
- Lampyris fuscata Geisthardt, 1987
- Lampyris germariensis Jacquelin du Val, 1860
- Lampyris hellenica Geisthardt, 1983
- Lampyris lareynii Jacquelin du Val, 1859
- Lampyris monticola Geisthardt, 2000
- Lampyris noctiluca (Linnaeus, 1767)
- Lampyris pallida Geisthardt, 1987
- Lampyris pseudozenkeri Geisthardt, 1999
- Lampyris raymondi Mulsant & Rey, 1859
- Lampyris sardiniae Geisthardt, 1987
- Lampyris zenkeri Germar, 1817
Зноскі