Левейлула
Левейлула (Leveillula) — род сумчатых грыбоў сямейства Мучністарасяныя (Erysiphaceae).
Левейлула | |||||||||||||||||||
Развіццё грыбніцы Leveillula taurica | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Leveillula G. Arnaud | |||||||||||||||||||
Тыпавы від | |||||||||||||||||||
Leveillula taurica (Lév.) G. Arnaud 1921
| |||||||||||||||||||
|
Апісанне
правіцьПладовыя целы (клейстатэцыі) дыяметрам 110—250 мкм са шматлікімі прыдаткамі. Міцэлій эндафітны. Развіваецца пад эпітэліем лісця з сумкаспораў або канідыяспораў і прасціраецца па міжклетніках. Асобныя ніткі грыбніцы праз вусцейка выходзяць на паверхню і ўтвараюць канідыяносцы, на якіх фарміруюцца ланцэтападобныя першасныя канідыі. Другасныя канідыі ўтвараюцца на тых жа канідыяносцах, па форме і памерах вельмі зменлівыя. Ад асновы канідыяносцаў адыходзяць галінкі эктафітнага міцэлію. Сумкі на ножках, эліпсоідныя, цыліндрычныя, падоўжана-яйцападобныя, часта з перацяжкай у верхняй частцы. Сумкаспоры эліпсоідныя, часам сагнутыя.
Пашырэнне
правіцьПашыраны ў Міжземнамор’і, Паўднёва-Усходняй Азіі, Афрыцы, Паўднёвай Амерыцы і на поўдні Паўночнай Амерыкі. Паразітуюць на травяністых раслінах і дрэвах. На поўдні Беларусі адзначана аідыёпс флёксавы (Leveillula taurica), выклікае мучністую расу сланечніка і люцэрны, інтэнсіўна развіваецца ў засушлівыя гады.
Літаратура
правіць- Шуканаў А. Левейлула // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз.