Дзярэга звычайная

від раслін
(Пасля перасылкі з Odontites vulgaris)

Дзярэ́га звычайная[3][4] (Odontites vulgaris) — від кветкавых раслін роду Дзярэга (Odontites) сямейства Заразіхавыя (Orobanchaceae).

Дзярэга звычайная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Odontites vulgaris Moench, 1794, nom. nov.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  565327
NCBI  1540561
EOL  577998
GRIN  t:467987
IPNI  806466-1
TPL  kew-2397081

Назва правіць

Дзярэга позняя, дзярэча[5][6].

Батанічнае апісанне правіць

 
Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Аднагадовая травяністая расліна, 15—40 (60) см вышынёй, цалкам з прыціснутымі белымі валасінкамі. Карані слаба развітыя, з гаўсторыямі[7]. Сцёблы часта галінастыя ад сярэдзіны і апікальна, вышэй чатырохкутныя. Прыкветкі карацей кветак ці роўныя ім. Лісце супраціўнае, простае, суцэльнае, сядзячае, ланцэтнае, 1—4,5 × 0,3—1 см, каля асновыя трохі звужанае, аддалена-зубчастае. Чашачка 5—6 мм даўжынёй, з трохкутнымі, карацей трубкі зубчыкамі. Вяночак коратка апушчаны, у 1,5 або 2 разы даўжэй чашачкі, 8—10 мм даўжынёй, верхняя губа трохі даўжэй ніжняй. Каробачка вузка-прадаўгаватая, злёгку сціснутая, 4—7 мм, апікальна валасатая. Насенне эліпсоіднае, прыкладна 1,5 мм[4][8], з белаватымі рэбрамі[7].

Расліна ядавітая[9].

Распаўсюджанне правіць

Распаўсюджаны ў Еўропе і ўмеранай Азіі[10][11]. Святлолюбівая расліна, ксерафіт, мезафіт, мезатроф[9]. Паўпаразіт.

Ва Украіне від расце на лугах, на схілах, каля дарог — на ўсёй тэрыторыі акрамя высакагор’я Карпат[4]. На тэрыторыі Беларусі сустракаецца паўсюдна[7].

Гаспадарчае значэнне правіць

Лекавая і меданосная расліна[7]. Пустазелле[7].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 88. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. а б в Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. — К., 1987. — С. 291. (руск.) (укр.)
  5. Анненков Н.  (руск.) Ботанический словарь, Спб, 1878
  6. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. — Горы-Горкі, 1927.
  7. а б в г д Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
  8. efloras.org. (англ.)
  9. а б Зубчатка обыкновенная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  10. plantsoftheworldonline.org. (англ.)
  11. bgbm.org. (англ.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць