Дзярэ́га[3][4] (Odontites) — род кветкавых раслін сямейства Залознікавыя (Orobanchaceae).

Дзярэга

Дзярэга веснавая (Odontites vernus)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Odontites Ludw. (1757)

Наменклатурны тып

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  33661
NCBI  321416
EOL  61670
GRIN  t:8379
IPNI  37863-1

Батанічнае апісанне правіць

Аднагадовыя паўпаразітычныя травяністыя расліны. Сцябло прамастаячае, простае або разгалінаванае. Каранёвая сістэма развіта слаба. На каранях маюцца гаўсторыі. Лісце супраціўнае, суцэльнае, з кароткімі зубчыкамі па краі. Зрэдку верхняе лісце з суцэльным краем. Кветкі дробныя, двухполыя. Колер кветак ружовы або чырвоны. Кветкі знаходзяцца ў пазухах прыкветных лістоў і сабраныя ў гронкападобныя або коласападобныя суквецці. Плод — каробачка.

Распаўсюджанне і экалогія правіць

Род налічвае каля 20[4] (каля 30[5]) відаў, пашыраных на тэрыторыі Еўразіі і Паўночнай Афрыкі. Растуць на лугах, у парках, каля дарог, як пустазелле.

Лекавыя і меданосныя расліны.

Некаторыя віды правіць

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 88. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6.
  5. Зубчатка // Проект «Архив Природы России» Nature-Archive.RU Архівавана 17 чэрвеня 2018. (руск.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць