Oxyura leucocephala — птушка сямейства качыных.

Oxyura leucocephala
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Oxyura leucocephala (Scopoli, 1769)

Арэал

выява

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  175179
NCBI  90703
EOL  45513550

Агульная характарыстыка

правіць
 
Паштовая марка Казахстана

Прысадзістая качка сярэдніх памераў. Даўжыня 43 — 48 см, маса 500—900 грамаў, даўжыня крыла ў самцоў 15,7 — 17,2 см, самак — 14,8 — 16,7 см, размах крылаў 62 — 70 см. Афарбоўка самца ў шлюбным уборы вельмі характэрная: белая галава з невялікай чорнай «шапачкай», блакітная, «ўздутая» ля падставы дзюба, афарбоўка цела складаецца са спалучэння цёмна-рудога, бурага, карычневага і вохрыстага колераў з дробным цёмным крапам у выглядзе бязформеннага сыпу або струйкаватага малюнка. У самкі афарбоўка ў цэлым як у самца, але галава таго ж колеру, што і астатняе цела і больш бурых тонаў у афарбоўцы; характэрныя светлыя падоўжныя палосы на шчоках, дзюба шэрая. У самца ў летнім уборы дзюба становіцца шэрай, чорная «шапачка» на галаве становіцца шырэй. Вясной і летам сустракаюцца самцы з амаль чорнай галавой з розным развіццём белага на шчоках — ад асобных пёраў да цалкам развітых плям; дзюба ў іх шэрая або блакітная, — гэта, хутчэй за ўсё, аднагадовыя птушкі. Маладыя падобныя на самку, але некалькі менш, а палосы на шчоках і пярэдняя частка шыі светлыя, амаль белыя. Пухавічкі цёмна-бурыя са светлымі палоскамі на шчоках. Ва ўсіх уборах і узростах адрозніваецца характэрнай манерай плаваць з паднятым амаль вертыкальна клінаватым хвастом з жорсткіх пёраў.

Адзіны абарыгенны прадстаўнік свайго падсямейства Oxyurinae у Палеарктыцы. Згодна з чырвоным спісам саюза аховы прыроды (Red List IUCN) лічыцца знікаючым відам (Endangered, EN).

Распаўсюджанне

правіць
 
Паштовая марка Узбекістана

Арэал палеарктычны, мазаічны, моцна фрагментарны. Распаўсюджаны ад Іспаніі і Марока ў Міжземнамор'і да заходняга Кітая і заходняй Манголіі. Вылучаюць 4 асноўных біягеаграфічных папуляцыі, межы паміж якімі дрэнна вывучаны[1]:

  1. Пералётная азіяцкая — раёны размнажэння ахопліваюць, галоўным чынам, Казахстан і паўднёвую Расію, зімоўкі — у Перадкаўказзі і Прыкаспіі, Заходняй Азіі, на Блізкім Усходзе і ва Усходняй Еўропе на захад да Грэцыі.
  2. Пералётная ўсходне-азіяцкая — зімуюць у Пакістане, гняздуюцца, верагодна, у Манголіі, Усходняй і, збольшага, Заходняй Сібіры.
  3. Аселая папуляцыя ў Іспаніі.
  4. Аселая папуляцыя ў Паўночнай Афрыцы.


 
Oxyura leucocephala

Лад жыцця

правіць

Уся жыццё птушка праходзіць на вадзе, яна ніколі не выходзіць на сушу. Характэрнай асаблівасцю віду з'яўляецца яе манера плаваць з паднятым вертыкальна хвастом. Пры небяспецы гэтая качка апускаецца ў ваду вельмі глыбока, так што з вады тырчыць толькі верх спіны. Птушка выдатна нырае і плавае, праплываючы пад вадой 30-40 м. Вынырнуўшы з вады, тут жа здольная нырнуць яшчэ, нырае ціха, без усплёску, як быццам тоне. Узлятае неахвотна, з доўгага разбегу супраць ветру. Лётае неахвотна, пры небяспецы аддае перавагу занырванню.

Харчаванне

правіць

Корміцца саўка, пераважна, па начах, занырвая на розную глыбіню. Харчуецца гэтая качка малюскамі, воднымі насякомымі і іх лічынкамі, чарвякамі, ракападобнымі, лісцем і насеннем воднымі раслінамі. Даследаванні ў Іспаніі[2] паказалі, што важным складнікам рацыёну птушкі з'яўляюцца бентасныя лічынкі званцоў.

Зноскі

  1. SCOTT D. A. AND ROSE P. M. (1996) Atlas of Anatidae Populations in Africa and Western Eurasia.
  2. Sánchez, M. I., Green, A. J. & Dolz, C. The diets of the White-headed Duck Oxyura leucocephala, Ruddy Duck O. jamaicensis and their hybrids from Spain // Bird Study.

Літаратура

правіць
  • Красная книга России М.: АСТ 2001
  • Жизнь животных т.6 Птицы М.: Просвещение
  • Green A.J. & Hughes B. White-headed Duck Oxyura leucocephala. // BWP Update: he journal of birds of the Western Palearctic, Vol. 3, No. 2. Oxford: Oxford University Press, 2001 — P. 79 — 90
  • SCOTT D.A. AND ROSE P.M. (1996) Atlas of Anatidae Populations in Africa and Western Eurasia. Wetlands International Publication No.41, Wetlands International, Wageningen.
  • Hughes B., Robinson J.A., Green A.J., Li Z.W.D. & Mundkur T. (Compilers). International Single Species Action Plan for the Conservation of the White-headed Duck Oxyura leucocephala. CMS Technical Series No. 13 & AEWA Technical Series No.8. Bonn, 2006. — 66 p.
  • Гордиенко Н. С., Дробовцев В. И., Кошелев А. И. Биология савки в северном Казахстане и на юге Западной Сибири // Редкие, исчезающие и малоизученные птицы СССР. М.: Наука, 1986. — С. 8 — 15.
  • Рябицев В. К. Птицы Урала, Приуралья и Западной Сибири: Справочник-определитель. Екатеринбург: Изд-во Урал. ун-та, 2008. — 634 с.
  • Долгушин И. А. Птицы Казахстана. Т. 1. Алма-Ата: Изд-во АН Казахской ССР, 1960.- 469 с.
  • Птицы средней Азии. Т. 1. Алматы: Издательство НАН РК, 2007. — 574 с.

Спасылкі

правіць

Жывёлы, апісаныя ў 1769 годзе