Кольнік

(Пасля перасылкі з Phyteuma)

Кольнік[3] (Phyteuma) — род кветкавых раслін сямейства Званочкавыя (Campanulaceae).

Кольнік

Phyteuma globulariifolium
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Phyteuma L., 1753

Сінонімы
Rapunculus Tourn. ex Mill., 1754
Тыпавы від

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  239467
EOL  5137605
GRIN  g:9360
IPNI  5788-1

Апісанне правіць

Шматгадовыя травяністыя расліны вышынёй да 1 м з мясістым коранем. Сцёблы прамыя, пустыя ў сярэдзіне. Верхняе лісце сядзячае, ніжняе на доўгіх чаранках. Кветкі дробныя, сабраныя ў галоўчатыя або коласападобныя суквецці. Плод — каробачка.

Пашырэнне правіць

Прадстаўнікі роду насяляюць на тэрыторыі Еўропы, пераважна ў Альпах, Карпатах і Пірэнеях. На тэрыторыі Беларусі сустракаюцца 2 дзікарослыя віды: кольнік коласападобны (Phyteuma spicatum) і кольнік чорны (Phyteuma nigrum).

 
Кольнік коласападобны (Phyteuma spicatum)
 
Кольнік чорны (Phyteuma nigrum). Батанічная ілюстрацыя з кнігі Яна Копса «Flora Batava», 1800—1934

Віды правіць

Паводле базы даных The Plant List (2013), род уключае 26 відаў[4].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 97. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Phyteuma (англ.). The Plant List. Version 1.1. (16 красавіка 2013). Праверана 5 кастрычніка 2016.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць

  • Кольнік: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  • Phyteuma // The Plant List (англ.)