Звычайныя жабы

(Пасля перасылкі з Ranidae)

Звычайныя жабы (Ranidae) — сямейства бясхвостых земнаводных, уключае 6 падсямейств, 46 родаў, больш за 700 відаў.

Звычайныя жабы

Жаба травяная (Rana temporaria)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Ranidae Rafinesque, 1814


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  173433
NCBI  8397
EOL  7511
FW  37478

Апісанне

правіць

Даўжыня 1,3-33 см (зрэдку да 40 см), маса да 5 кг (жаба-галіяф). Характэрны доўгія (скакальныя) заднія канечнасці. Прадстаўнікі відаў, што жывуць пераважна ў вадзе, маюць зялёную скуру, наземныя віды — карычневатую ці бураватую.

Пашырэнне

правіць

Жабы — наземныя і водныя жывёлы, пашыраны амаль усюды (выключэнне — Паўднёвая Амерыка, поўдзень Аўстраліі і Новая Зеландыя, палярныя раёны).

На Беларусі распаўсюджаны 4 віды жаб. Жаба азёрная (Rana ridibunda) і жаба сажалкавая (Rana lessonae=esculenta) — водныя формы, жывуць у вадзе ці каля яе. Жаба вастрамордая (Rana arvals-terrestris) і жаба травяная (Rana temporaria) — наземныя формы, жывуць на балотах і заліўных лугах, палянах, у садах, парках, каля жылля.

Асаблівасці біялогіі

правіць

Жабы кормяцца ў асноўным насякомымі, вусенямі, мурашкамі, павукамі і інш. Буйныя жабы кормяцца птушанятамі, палёўкамі, землярыйкамі і інш. Жаб і іх лічынак паядаюць некаторыя рыбы, птушкі, звяры.

Размнажаюцца пераважна ў вадаёмах. У перыяд размнажэння многім жабам уласціва разнастайная гукавая сігналізацыя (так званыя «канцэрты»). Лічынкі — апалонікі.

Выкарыстанне чалавекам

правіць

Жабы — класічныя аб'екты лабараторных даследаванняў, як пакутніцам навукі ім пастаўлены помнікі ў Парыжы і Токіа. Мяса некаторых відаў ужываецца ў ежу.

Гл. таксама

правіць