Бузіна травяністая

від раслін
(Пасля перасылкі з Sambucus ebulus)

Бузіна травяністая[3] (Sambucus ebulus) — кветкавая расліна, від роду Бузіна (Sambucus) сямейства Адоксавыя (Adoxaceae).

Бузіна травяністая

Бузіна травяністая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Sambucus ebulus L. (1753)


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  35321
NCBI  28503
EOL  488732
IPNI  149315-1
TPL  kew-2486632

Апісанне правіць

Бузіна травяністая — шматгадовая травяністая расліна з непрыемным пахам. Вышыня дарослай расліны складае ад 50 да 150 см. Сцябло прамое.

 
Батанічная ілюстрацыя з кнігі Яна Копса «Flora Batava», 1800—1934

Лісце даўжынёй да 20 см, з хвосцікам, які ў 4—5 разоў карацейшы за пласцінку; лісце складаецца з 9—11 завостраных лісточкаў.

Суквецце верхавіннае, венікавае, на доўгім кветаносе. Кветкі маюць мігдальны пах. Плады чорныя, бліскучыя, даўжынёй каля 4 мм, з трыма або чатырма яйкападобнымі зернейкамі.

Плады ўтрымліваюць цыянагенны гліказід самбунігрын[4], падобны да амігдаліну, пры ўжыванні вялікай колькасці сырых ягад ён можа выклікаць атручванні. Але адносна бяспечным можа лічыцца прыгатаванае з ягад віно, а таксама варэнне і іншыя кулінарныя вырабы.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. БелЭн 1996.
  4. Сергей Бесараб Опасные «вкусняшки». Ядовитые лесные ягоды. Памятка для детей и взрослых // Хабр — habr.com, 29 ліпеня 2021, 21:39

Літаратура правіць

Спасылкі правіць