Санталавае дрэва
Санта́лавае дрэ́ва, сантал, сандалавае дрэва, белае, індыйскае[3] (Santalum album) — кветкавая расліна роду Сантал (Santalum) сямейства Санталавыя (Santalaceae).
Санталавае дрэва | |||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||
|
Апісанне правіць
Дрэва вышынёй каля 10 м, вечназялёнае, з густой кронай. Належыць да раслін-паўпаразітаў. Лісце супраціўнае. Кветкі зеленаватыя, чырвоныя, часам жоўтыя. Плод — касцянка.
Драўніна цвёрдая, з жаўтавата-карычневым ядром і белай абалонай, пахучая, мае ў сабе эфірны алей (3—6 %).
Пашырэнне правіць
Пашырана ў Індыі, на паўвостраве Малака і астравах Малайскага архіпелага. Здаўна культывуецца ў Індыі, Кітаі і інш.
Драўніна прыгожая, пахучая, цвёрдая, трывалая, устойлівая да тэрмітаў. Ідзе на мастацкія вырабы, курыльныя палачкі для рэлігійных цырымоній і інш. Алей выкарыстоўваецца ў парфумерыі і медыцыне.
Часам тэрмінам «сандалавае дрэва» называюць дрэвы (бафія, дэрыс і інш.), якія маюць прыгожую і духмяную драўніну.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ БелЭн 2002.
Літаратура правіць
- Прохараў В. М. Санталавае дрэва // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 160. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).