Старасцень водны

(Пасля перасылкі з Senecio aquaticus)

Старасце́нь водны[3] (Senecio aquaticus) — кветкавая травяністая расліна роду Старасцень (Senecio) сямейства Астравыя (Asteraceae).

Старасцень водны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Senecio aquaticus Hill, 1761

Сінонімы
Jacobaea aquatica

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  780390
NCBI  189230
IPNI  226583-1
TPL  gcc-139900

Апісанне правіць

 
Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Двухгадовая або шматгадовая травяністая расліна з голым прамастойным або ўзыходным, у верхняй частцы галінастым зялёным, а ў ніжняй частцы злёгку чырванеючым баразнаватым сцяблом вышынёй 20—60 см і кароткім карэнішчам. Лісце лірападобнае, голае, крыху памяншаецца ў памерах знізу ўверх па сцяблу. Ніжняе сцябловае лісце звычайна сабрана ў разетку, якая зберагаецца да часу цвіцення расліны. Абгортка складаецца з 16—20 лісцікаў з цёмнай спінкай і больш светлымі плевачнымі краямі. Язычковыя кветкі жоўтыя, сабраны ў кошыкі дыяметрам да 2 см, апошнія ўтвараюць канечнае мяцёлчатае суквецце. Плод — вузкаканічная светлая голая рабрыстая сямянка.

Пашырэнне правіць

Атлантычна-еўрапейскі рэліктавы від. На тэрыторыі Беларусі знаходзіцца ў асобных лакалітэтах і астраўных участках росту за паўднёва-ўсходняй мяжой арэала. Месцы росту — сырыя забалочаныя поймавыя лугі.

Асаблівасці біялогіі правіць

Цвіце ў чэрвені—ліпені, пладаносіць у жніўні. Размнажаецца насеннем.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. БелЭн 2002.

Літаратура правіць

  • Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. — ISBN 5-85700-095-5.
  • Скуратовіч А. М. Старасце́нь // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 159. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Лyговые травянистые растения. Биология и охрана: Справочник. / Губанов И. А., Киселева К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. — М.: Агропромиздат, 1990. (руск.)

Спасылкі правіць

  Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
II катэгорыя (EN)