Старасцень
Старасцень[3][4] (Senécio) — велізарны па колькасці відаў род сямейства складанакветных, самы буйны род сярод усіх кветкавых раслін.
Старасцень | |||||||||||||||||
![]() Senecio haworthii | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Senecio L., 1753 | |||||||||||||||||
|
Батанічнае апісаннеПравіць
Адна-, двух- і шматгадовыя расліны. Некаторыя з відаў — сукуленты. Кусты, паўкусцікі, ліяны і невысокія дрэвы. Сцёблы апушаныя або голыя. Плод — сямянка.
АрэалПравіць
Па розных дадзеных, у яго ўваходзяць ад 1000 да 3000 відаў, якія сустракаюцца па ўсім свеце і маюць самыя разнастайныя жыццёвыя формы — ад аднагадовых траў да дрэў. На Беларусі 15 відаў, з іх у Чырвоную кнігу занесены 5: старасцень водны (Senecio aquaticus), старасцень дняпроўскі (Senecio borysthenicus), старасцень прырэчны (Senecio fluviatilis), старасцень прыручайны (Senecio rivularis), старасцень эрукалісты (Senecio erucifolius).
Значэнне і выкарыстаннеПравіць
Лекавыя, фарбавальныя і дэкаратыўныя расліны. Некаторыя віды — пустазелле.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 120. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Старасцень // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 159. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 159. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
СпасылкіПравіць
- Крестовник (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
- Крестовник, Цинерария, Сенецио (Cineraria, Senecio) (руск.)
- Ядовитые растения // Энцыклапедыя Кругасвет (руск.)
- Артыкул на сайце Nmedic.info (руск.)
- Растения Беларуси (руск.)
- Постановление Министерства природных ресурсов и охраны окружающей среды Республики Беларусь от 9 июня 2004 г. № 14 «Об утверждении списков редких и находящихся под угрозой исчезновения видов диких животных и дикорастущих растений, включаемых в Красную книгу Республики Беларусь»