Жалезніца (род раслін)

род раслін
(Пасля перасылкі з Sideritis)

Жале́зніца[3] (Sideritis) — род кветкавых раслін сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae).

Жалезніца
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Sideritis L., 1753

Сінонімы
Stachys L.

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  32756
NCBI  155231
EOL  70847
IPNI  21227-1

Батанічнае апісанне правіць

 
Жалезніца горная (Sideritis montana). Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Аднагадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны і паўкусты[3]. Сцябло прамастойнае або ўзыходнае ў ніжняй частцы, апушанае. Лісце простае, супраціўнае, на кароткіх чаранках ці амаль сядзячае.

Распаўсюджанне і экалогія правіць

Расліны роду распаўсюджаны у Міжземнамор’і, трапічных і ўмераных абласцях Паўночнага паўшар’я. На тэрыторыі Беларусі сустракаецца заносны від жалезніца горная (Sideritis montana), адзначаная ў Полацку[3].

Звычайна растуць на камяністых участках, чыгуначных насыпах. Цвітуць у чэрвеніверасні.

Лекавыя і меданосныя расліны. Атрутныя для коней[3].

Віды правіць

Род налічвае больш за 60 відаў (189[4]). Некаторыя з іх:

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. а б в г Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
  4. Sideritis (англ.) // The Plant List

Літаратура правіць

Спасылкі правіць