Slack (бел.: Слак) — кросплатформавы карпаратыўны месэнджар. Запушчаны ў тэставым рэжыме ў жніўні 2013 года, публічны выпуск адбыўся 12 лютага 2014 года. У першы дзень тэставання зарэгістраваліся 8 тысяч кампаній. Па дадзеных кампаніі на чэрвень 2015 года, Slack штодня выкарыстоўваюць 1,1 мільёна карыстальнікаў[7]. Стваральнікі Slack называюць яго самай хуткарослай бізнес-праграмай у гісторыі[8].

Slack
Выява лагатыпа
Тып вэб-праграма, кліент сістэмы імгненнага абмену паведамленнямі[d], арганізацыя і мабільная праграма
Аўтар Stewart Butterfield[d][6] і Cal Henderson[d][6]
Распрацоўшчык Slack Technologies[d]
Напісана на JavaScript
Інтэрфейс Electron[d]
Аперацыйная сістэма Windows, macOS, iOS, Android і Linux
Мовы інтэрфейсу англійская, іспанская, французская, нямецкая, арабская, італьянская мова, руская, кітайская мова, карэйская і японская мова
Першы выпуск жнівень 2013
Апошняя версія
Ліцэнзія прапрыетарная ліцэнзія[d]
Сайт slack.com (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Slack, які пазіцыянуецца як «забойца Skype і ўнутрыкарпаратыўнай электроннай пошты», быў створаны Сцюартам Батэрфілдам  (англ.)), адным з заснавальнікаў фотахостынгу Flickr. Батэрфілд у 2009 годзе заснаваў кампанію Tiny Speck  (англ.), якая распрацоўвала анлайн-гульню Glitch  (англ.). Гульня выйшла ў верасні 2011 года, але затым яе вярнулі ў стадыю бэта і ў снежні 2012 года закрылі цалкам з-за недастатковай папулярнасці. У працэсе працы над гульнёй быў створаны інструмент для абмену паведамленнямі, які стаў асновай для будучага праекта, названага Slack[9].

У лютым 2014 года Slack запускалі 16 чалавек, праз год каманда пашырылася да 105 чалавек[10]. Паводле стану на красавік 2019 года ў Slack працавала 1664 супрацоўнікі[11].

У пачатку лютага 2015 года зламыснікі на некалькі дзён атрымалі доступ да базы карыстальнікаў Slack. Пра гэта стала вядома 27 сакавіка, калі кампанія распавяла пра інцыдэнт і прадставіла двухфактарную аўтэнтыфікацыю[12].

Паводле паведамленняў сайта РБК, са снежня 2018 года Slack пачаў дэактываваць акаўнты карыстальнікаў, якія наведалі Крым[13]. Пасля кіраўніцтва Slack разблакавала частку акаўнтаў і прынесла прабачэнні карыстальнікам[14].

Зноскі

  1. Slack 4.36.134 — 2023. Праверана 13 снежня 2023.
  2. Slack 23.12.10 — 2023. Праверана 13 снежня 2023.
  3. Slack 23.12.20 — 2023. Праверана 13 снежня 2023.
  4. Slack 4.36.134 — 2023. Праверана 13 снежня 2023.
  5. Slack 4.36.134 — 2023. Праверана 13 снежня 2023.
  6. а б https://www.crunchbase.com/organization/slack Праверана 18 ліпеня 2019.
  7. Константин Панфилов. Количество активных пользователей Slack достигло 1,1 миллиона(недаступная спасылка). Цукерберг позвонит (25 чэрвеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 26 чэрвеня 2015. Праверана 27 чэрвеня 2015.
  8. Harry McCracken. With 500,000 users, Slack says it's the fastest-growing app ever (англ.). Fast Company (12 лютага 2015). Праверана 14 лютага 2015.
  9. Виталий Акимов. Корпоративный мессенджер Slack набрал 500 тыс. пользователей за год (руск.). РБК (13 лютага 2015). Праверана 14 лютага 2015.
  10. Matt Weinberger. The rise (and rise) of Slack, Silicon Valley's hottest startup (англ.). Computerworld.com (12 лютага 2015). Праверана 15 лютага 2015.
  11. Form S-1 Slack Technologies, Inc.. Праверана 14 July 2019.
  12. Дарья Хохлова. Злоумышленники получили доступ к пользовательской базе корпоративного мессенджера Slack(недаступная спасылка). Цукерберг позвонит (27 сакавіка 2015). Архівавана з першакрыніцы 30 сакавіка 2015. Праверана 28 сакавіка 2015.
  13. Slack начал блокировать аккаунты пользователей за посещение Крыма.
  14. Slack извинился за блокировку посетивших Крым пользователей.

Спасылкі правіць