Сумнік канадскі

від раслін
(Пасля перасылкі з Solidago canadensis)

Сумнік канадскі[3] (Solidago canadensis) — шматгадовая травяністая расліна; від роду сумнік сямейства Астравыя (Asteraceae).

Сумнік канадскі
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Solidago canadensis L., 1753

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  36224
NCBI  59297
EOL  578217
IPNI  249454-1
TPL  gcc-17814

Апісанне правіць

Карэнішчавы, травяністы мнагалетнік з прамастойным, круглым, густааблісцелым і кароткаваласістым сцяблом вышынёй да 2 м. Лісце чаргаванае, ланцэтнае або падоўжана-ланцэтнае з трыма падоўжанымі жылкамі, сядзячае ці кароткачаранковае. Кветкавыя кошыкі дробныя, шматлікія, сабраныя ў аднабокую мяцёлку; кветкі залаціста-жоўтыя, краявыя — песцікавыя, язычковыя; сярэдзінныя — двухполыя, трубчаста-лейкападобныя; тычынак пяць. Плод — цыліндрычная валасістая сямянка з чубком.

Пашырэнне правіць

Радзіма — Паўночная Амерыка, інтрадукаваны ў Еўропе. Маецца шэраг садовых форм, іншы раз дзічэе.

Расліны ўтвараюць зараснікі, добра развіваюцца на адкрытых мясцінах з угноенай і дастаткова ўвільготненай глебай. Размнажаюцца дзяленнем карэнішча (восенню) і насеннем.

 
Паштовая марка Беларусі

З 31 снежня 2016 года на тэрыторыі Беларусі расліна занесеная ў чорны спіс і забаронена да інтрадукцыі і (або) акліматызацыі[4].

Зноскі правіць

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 8. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Определен список наиболее опасных растений (руск.)

Літаратура правіць

  • Сумнік // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
  • Золотарник // Лесная энциклопедия: В 2-х т. / Гл. ред. Воробьёв Г. И.; Ред. кол.: Анушин Н. А., Атрохин В. Г., Виноградов В. Н. и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1985. — Т. 1. — С. 357. — 563 с. (руск.)

Спасылкі правіць